ЕЭК: поўнай забароны на падсаладжальнік стэвія няма

CC BY 2.0 / cbertel / FlourБелы парашок
Белы парашок - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2024
Падпісацца
Колькасць дазволеных харчовых дабавак у Еўразійскім эканамічным саюзе нядаўна была скарочана.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Змяніўшы тэхрэгламент па харчовых дабаўках, Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) скараціла пералік з 362 да 349 пазіцый, паведаміў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валянцін Татарыцкі падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён таксама растлумачыў, што са спіска выключылі 19 дабавак і ўвялі 6 новых. У тым ліку з пераліку выключылі падсаладжальнік стэвія.
"Але не ўсе мадыфікацыі гэтага падсаладжальніка трапілі пад забарону", - удакладніў Татарыцкі.
Міністр дадаў, што пад забарону трапіла менавіта тая стэвія, якая не абазначаецца кодам з літарай "Е".
Ён таксама нагадаў, што спісак дабавак не мяняўся дзесяць гадоў, і ўжо ўстарэў.
"Мяняюцца тэхналогіі, мяняюцца рэцэптуры... Частка харчовых дабавак становяцца неактуальнымі", - падкрэсліў прадстаўнік ЕЭК.
Раней паведамлялася, што з 27 лютага набыла моц новая рэдакцыя тэхрэгламенту па харчовых дабаўках. Некалькі відаў кансервантаў, рэгулятараў кіслотнасці і іншых харчовых дабавак прыбралі са спіска дазволеных у ЕАЭС.
Дакументам прадугледжаны пераходны перыяд 36 месяцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Продаж солі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Доля Беларусі на рынку солі ў Расіі дасягнула 25%
Стужка навiн
0