Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Прэм’ера дакументальнага фільма "Вызваленне" прайшла ў Беларусі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкБеларуская наступальная аперацыя "Баграціён" з 23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года. Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск
Беларуская наступальная аперацыя Баграціён з 23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года. Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Падпісацца
У аснову фільма ляглі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, некаторыя з іх апублікаваны ўпершыню.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Прэм’ерная дэманстрацыя дакументальнага фільма "Вызваленне", прымеркаваная да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла ў Мінску.
Фільм быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
"Хранікальна-дакументальны матэрыял, прадстаўлены ў фільме, з’яўляецца ўнікальным па сваім змесце", - паведаміў журналістам міністр юстыцыі Беларусі Яўген Каваленка.
Каваленка адзначыў, што ў фільме дэманструюцца кадры кіналетапісу, якія раней не выкарыстоўваліся і не публікаваліся.
Сёння прэм’ерны паказ фільма пройдзе ў больш як 30 гарадах Беларусі.
Фільм аднаўляе храналогію вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў горад Гомель. Плануецца, што ў наступных дакументальных фільмах будуць прадстаўлены ўнікальныя кадры партызанскіх парадаў, якія прайшлі ў Мінску, Віцебску, Пінску, іншых гарадах вызваленай ад нацыстаў Беларусі.
© Sputnik / Тамара БеляеваШыфраграмы запрашэння на партызанскі парад у Мінску
Шифрограммы приглашения на партизанский парад в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Шыфраграмы запрашэння на партызанскі парад у Мінску
На выставе архіўных матэрыялаў, якія былі прадстаўлены перад прэм’ерай, ёсць унікальныя кадры аб першым партызанскім парадзе, які прайшоў у Мінску ў ліпені 1944 года. У тым ліку і шыфроўка, якая была разаслана ў партызанскія брыгады і запрашала на гэты парад у вызваленым Мінску. Пасля ў гонар гэтага парада атрымае сваю назву Партызанскі праспект.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Центральные ворота бывшего концентрационного лагеря Аушвиц-Биркенау в Освенциме. - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2024
Дзень Перамогі – 2024
Адзіны электронны партал аб вязнях канцлагераў ствараюць у Беларусі
Стужка навiн
0