РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларуская армія прыводзіць у гатоўнасць тактычную ядзерную зброю

© Sputnik / Кирилл Нортон / Перайсці ў медыябанкРакетны комплекс "Искандер" на баявым дзяжурстве
Ракетны комплекс Искандер на баявым дзяжурстве - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Падпісацца
Узброеныя сілы заявілі аб пачатку раптоўнай праверкі сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Узброеныя сілы Беларусі па распараджэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пачалі раптоўную праверку, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны краіны.
"Сёння было атрымана распараджэнне ад Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь на правядзенне раптоўнай праверкі сіл і сродкаў носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі", - удакладніў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Ён растлумачыў, што ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу "Искандер" і эскадрылля самалётаў Су-25.
"Праверка будзе праведзена ў адпаведнасці і строга з рэгламентам часу, устаноўленым Галоўнакамандуючым. У ходзе яе будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і нанясення ўдараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі", - сказаў міністр.
У сваю чаргу начальнік Генеральнага штаба – першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч праінфармаваў, што для праверкі частка сіл і сродкаў авіяцыі перабазіравана на запасны аэрадром.
"Пакуль што на гэты момант назначаныя экіпажы паспяхова выканалі задачы па пералёце. Цяпер будзем кантраляваць, як будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія мерапрыемствы", - сказаў ён.
Намеснік міністра дадаў, што будзе перабазіраваны і тэхнічны склад. Пасля гэтага вайскоўцы пачнуць адпрацоўваць падрыхтоўку да выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі. Раней паведамлялася, што расійскія тактычныя ядзерныя боепрыпасы былі размешчаны ў Беларусі па просьбе кіраўніцтва рэспублікі. Для гэтага разлікі комплексаў "Искандер" і лётчыкі Су-25 прайшлі адпаведнае навучанне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вучэнні разлікаў ракетнага комплексу Искандер-М  - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Падрыхтоўка да вучэнняў па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі пачалася ў Расіі
Стужка навiн
0