Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сяргеенка: наша сіла ў гістарычнай памяці

© Sputnik / Тамара БеляеваІгар Сяргеенка (другі справа) прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя"
Ігар Сяргеенка (другі справа) прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках Ваенныя - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2024
Падпісацца
Беларускія дэпутаты ўсклалі кветкі да помнікаў воінам, якія знаходзяцца на ваенных могілках у цэнтры беларускай сталіцы.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці.
Сёння спікер ніжняй палаты беларускага парламента, дэпутаты прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя".
© Sputnik / Тамара БеляеваІгар Сяргеенка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя"
Игорь Сергеенко принял  участие в церемонии возложения цветов к мемориальному комплексу на кладбище Военное - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2024
Ігар Сяргеенка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя"
Гэтая акцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 7 мая гэтае памятнае месца наведалі генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, кіраўнік МЗС краіны Сяргей Алейнік. У мерапрыемствах прымаў удзел настаяцель Аляксандранеўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч.

"Я ўпэўнен, што людзі жывыя да таго часу, пакуль аб іх памятаюць, пакуль перадаюць эстафету памяці іншым пакаленням, так павінна быць, і ў гэтым наша сіла", - заявіў Сяргеенка журналістам.

Сяргеенка адзначыў, што на могілках "Ваенныя", дзе знаходзіцца Аляксандра-Неўскі храм, пахаваны воіны, якія ў розныя гістарычныя перыяды абаранялі Радзіму.
Паводле яго слоў, тут удзельнікі і Руска-Турэцкай, і Першай сусветнай, і Вялікай Айчыннай войнаў, шмат пахавана вядомых дзеячаў беларускай дзяржавы даваеннага і пасляваеннага часу.
Гаворачы аб важнасці захавання гістарычнай памяці і гістарычнай праўды, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў гэтыя дні, напярэдадні 9 Мая, на "Ваенныя" могілкі прыходзяць і юныя грамадзяне, і чыноўнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нямецкія акупанты пакідаюць спалены беларускі горад - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Дзень Перамогі – 2024
Лукашэнка: мы будзем выяўляць і аддаваць пад суд тых, хто датычны да злачынстваў нацыстаў
Стужка навiн
0