Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Доўгачаканая Перамога: як у СССР сустракалі 9 мая 1945-га – гісторыя ў відэа

Падпісацца
Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў адзначаецца штогод 9 мая. Глядзіце на архіўных кадрах, як у Савецкім Саюзе і іншых краінах святкавалі першы мірны дзень.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 8 мая 1945-га выдаў указ, у якім наступны дзень – 9 мая – аб’яўляўся святочным і непрацоўным. У сам Дзень Перамогі раніцай выйшаў загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Іосіфа Сталіна за №369.
У дакуменце паведамлялася, што напярэдадні – 8 мая 1945 года – у Берліне быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл.
"Вялікая Айчынная вайна, якую вёў савецкі народ супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пераможна завершана, Германія цалкам разгромлена. Таварышы чырвонаармейцы, чырванафлотцы, сяржанты, старшыны, афіцэры арміі і флоту, генералы, адміралы і маршалы, віншую вас з перамогай ", - было сказана ў загадзе Сталіна.
У азнаменаванне перамогі над нацызмам у 22 гадзіны 9 мая ў Маскве быў дадзены салют у гонар войск Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту, якія атрымалі бліскучую перамогу. Былі дадзены 30 артылерыйскіх залпаў з тысячы гармат.
Акрамя таго, у той жа пераможны дзень быў выдадзены ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб заснаванні медаля "За перамогу над Германіяй" у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."
Фінальным акордам святкавання Вялікай Перамогі стаў парад на Краснай плошчы ў Маскве, які прайшоў 24 чэрвеня 1945 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0