Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лёс ветэрана: выжыла ў канцлагеры, каб ратаваць салдат на фронце – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Калі пачалася вайна, Іраідзе Іваноўскай было 14, на яе долю выпала нямала выпрабаванняў – бацьку расстралялі, маці з сястрой сагналі ў Германію, адзін з братоў загінуў у баі, а сама дзяўчына трапіла ў канцлагер пад Оршай, а пасля вызвалення стала франтавой медсястрой.
Першыя два гады вайны дзяўчына дапамагала родным братам, якія пайшлі ў партызаны, здабываць важныя звесткі.
"Трэба было даведацца, якая нямецкая тэхніка ёсць у той ці іншай вёсцы. Колькі салдат. І гэтак далей. Для нас гэта было нібыта як гульня", - расказвае Іраіда Іванаўна.
Падчас адной з аблаў, успамінае яна, немцы злавілі ўсю сям’ю. Маці з сястрычкай адправілі на працы ў Германіі, а Іраіду – у працоўны канцлагер пад Оршай.
"Вядома, гэта было пекла… Здзекаваліся над намі дзеля забаўкі: калі хтосьці не можа бегчы, тут жа прыстрэльваюць – для працы ты ўжо не прыдатны. І стаяць рагочуць, паразіты. Да гэтага часу гэты рогат у галаве", - ціха прамаўляе жанчына.
Штодня елі чорную баланду з адходаў, хлеб давалі па кавалачку напалам з пілавіннем. Праца была цяжкая: капалі акопы, траншэі, будавалі бліндажы, валілі лес.
У чэрвені 1944-га лагер быў вызвалены. Іраіда даведалася, што ў Падбярэззі недалёка ад Віцебску стаіць вайсковы шпіталь, і накіравалася туды – хацела лячыць параненых. Дзяўчыну ўзялі ў памочніцы – мыць бінты, гатаваць ежу, перавязваць параненых.
"За некалькі месяцаў я набралася баявога вопыту і была ўжо як сапраўдная медсястра", - прызнаецца яна.
З ваеннымі ўрачамі Іраіда ў складзе 3-га Беларускага фронту дайшла да Хайнрыхсвальдзе (цяпер – горад Слаўск Калінінградскай вобласці). Там яна сустракала Дзень Перамогі.
Пасля заканчэння вайны шпіталь адправілі на Далёкі Усход, дзе ішла вайна з Японіяй. Толькі ў снежні 1945-га яна змагла вярнуцца дадому ў Віцебск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0