Пуцін унёс кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра РФ у Дзярждуму

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін
Прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін - Sputnik Беларусь, 1920, 10.05.2024
Падпісацца
Кіраўнік Кабінета міністраў прызначаецца прэзідэнтам пасля зацвярджэння яго кандыдатуры Дзярждумай.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму кандыдатуру Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра Расіі, паведаміў старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін.
"Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін унёс у Дзяржаўную думу прадстаўленне па кандыдатуры Мішусціна Міхаіла Уладзіміравіча на пасаду старшыні ўрада", - напісаў ён у Telegram-канале.
Нагадаем, пасля інаўгурацыі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна кабмін пад кіраўніцтвам Мішусціна склаў свае паўнамоцтвы. Кандыдатуру прэм'ер-міністра зацвердзяць у пятніцу, 10 мая, на пленарным пасяджэнні Дзярждумы.

Працэдура фарміравання кабміна

Новы кабінет міністраў на гэты раз будзе фарміравацца па некалькі змененых правілах. Гэтыя правілы былі прыняты ў 2020 годзе папраўкамі да Канстытуцыі Расіі.
Так, кіраўніка ўрада будзе прызначаць прэзідэнт пасля таго, як кандыдатура прэм’ера будзе зацверджана Дзярждумай.
Новы кіраўнік кабміна на працягу тыдня пасля прызначэння на пасаду павінен падрыхтаваць і прадставіць прэзідэнту свае прапановы аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў ён павінен прапанаваць Дзярждуме на зацвярджэнне кандыдатуры сваіх намеснікаў і некаторых міністраў.
Кіраўнікоў Мінабароны, ФСБ, МУС, Мінюста, МНС і МЗС прызначае прэзідэнт пасля кансультацый з Саветам Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мезенцаў: Захад выбраў націск на Расію, але ў яго не атрымаецца яе зламаць
Стужка навiн
0