Радыё

Байран па-беларуску: да дня нараджэння вялікага паэта

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкПоэт Джордж Байрон
Поэт Джордж Байрон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Традыцыйна радыё Sputnik Беларусь прапануе вашай увазе ўспамін пра легендарныя імёны сусветнай гісторыі. Сёння дзень нараджэння славутага паэта і драматурга Джорджа Гордана Байрана — "паэта гонару", па вызначэнні Пушкіна, які літаральна асляпіў сваімі палымянымі вершамі і сучаснікаў, і нашчадкаў.
Байран па-беларуску: да дня нараджэння вялікага паэта

Будучы паэтычны геній з'явіўся на свет 229 год таму. Бацька Байрана быў капітанам англійскай гвардыі і не меў дваранскага паходжання, а маці была з вядомай, але збяднелай сям'і. Пасля смерці бацькі, калі Джордж быў яшчэ ў малым узросце, ён выхоўваўся ў сям'і маці ў Шатландыі. У адзінаццацігадовым узросце яго становішча палепшылася: ён атрымаў у спадчыну тытул лорда і радавы маёнтак. Ён пераехаў у Англію і пасяліўся каля Нотынгема.

Калі Байран вучыўся ў Кембрыджы, ён жыў даволі раскошна: займаўся спортам, фліртаваў, забаўляўся і назбіраў шмат пазык, з якіх выбраўся значна пазней, дзякуючы сваёй літаратурнай дзейнасці. У гэты перыяд ён шмат чытаў, менавіта тады у яго і з'явілася схільнасць да старажытнай класічнай літаратуры.

Першы невялікі томік вершаў Байран выдаў яшчэ падчас навучання. А летам 1809 года, ва ўзросце дваццаці гадоў, паэт пакінуў Англію і адправіўся ў двухгадовае падарожжа па Партугаліі, Іспаніі, Мальце, Грэцыі і Канстанцінопалю. Вынікам гэтага падарожжа стаў шэраг дробных вершаў і дзве першых часткі паэмы "Падарожжы Чайлд Гарольда". Пасля вяртання ў Англію, Байран дадаў да паэмы некалькі частак і выдаў яе ў 1812 годзе. Поспех "Падарожжаў Чайлд Гарольда" быў як вялізным, так і нечаканым. Байран трапіў у цэнтр грамадскай увагі.

Тады ж Байран пачаў актыўную работу ў Палаце Лордаў. Там ён дэклараваў сваю гучную прамову ў абарону працоўных, а таксама выступіў у Палаце Лордаў у абарону інтарэсаў ірландскага народа, пасля чаго, пераканаўшыся ў ілжывасці англійскай дэмакратыі, назаўжды пакінуў парламент. Грамадскасць была настроена супраць Байрана, і ён вырашыў зноў пакінуць Англію. Літаратурным вынікам гэтага неспакойнага перыяду жыцця стала серыя паэм "Вальс", "Гяур", "Абідоская нявеста" і "Карсар". Паэма "Дон Жуан" стала вянцом яго творчасці — у ёй прадстаўлены ўсе канфлікты тагачаснай Еўропы.

Сёння творы славутага рамантыка перакладзены на мноства моў свету, у тым ліку і на беларускую. Іх перакладалі знакамітыя айчынныя пісьменнікі і паэты — Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім Танк, Эдзі Агняцвет і Уладзімір Караткевіч.

Мы прапануем вам верш Байрана "Стансы на музыку" ў перакладзе Рыгора Барадуліна.

Стужка навiн
0