МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Лаўрэатаў медаля Гюго ўзнагародзяць 30 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Медаль і дыплом Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бакавай уручаць выбітным дзеячам беларускай культуры.
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава прыняла рашэнне ўзнагародзіць народных артыстаў СССР і Рэспублікі Беларусь Тамару Ніжнікаву, Генадзя Аўсяннікава і Расціслава Янкоўскага медалямі ЮНЕСКА "Віктар Гюго" і дыпломамі Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння адбудзецца перадпрэм'ерны паказ спектакля "ART" у пастаноўцы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалая Пінігіна.