Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы

© REUTERS / HANNAH MCKAYАнтон Смольскі фінішуе ў індывідуальнай гонцы на Алімпійскіх гульнях у Пекіне
Антон Смольскі фінішуе ў індывідуальнай гонцы на Алімпійскіх гульнях у Пекіне - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2022
Падпісацца
Беларускі біятланіст змог навязаць канкурэнтную барацьбу сваім сапернікам і здабыць першую ўзнагароду для Беларусі на Гульнях-2022.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Беларускі біятланіст Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў, паведамляе Sputnik.
Ён адстаў ад лідэра гонкі на 14,8 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху.
Выйграў гонку француз Кантэн Фіён-Мае, які пераадолеў дыстанцыю за 48 хвілін 47,4 секунды і дапусціў два промахі. Нарвежац Ёханэс Тынес Бё замкнуў троку лідэраў (адставанне 31,1 секунды; 2 промахі).
Усяго фінішавалі 92 спартсмены. Астатнія прадстаўнікі нацыянальнай каманды паказалі наступныя вынікі: Мікіта Лобастаў заняў 47-е месца (+05.42,3; 4), Дзмітрый Лазоўскі - 58-е (+06.39,0; 4), Максім Варабей - 86-е (+10.12, 1;8).
Смольскага з заваяваннем медаля павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Таксама поспех біятланіста адзначыў кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.
"Выдатная лыжная падрыхтоўка і дакладнасць на ўсіх агнявых рубяжах дазволілі табе сёння абысці моцных сапернікаў і падняцца на другую прыступку алімпійскага пастамента. Сярэбраны медаль, заваяваны табой, стаў першым у скарбонцы алімпійскай зборнай на Гульнях у Пекіне, важным укладам у пераможныя традыцыі айчыннага спорту і падарункам для мільёнаў беларускіх балельшчыкаў!" - гаворыцца ў паведамленні.
Ён пажадаў моцнага здароўя і поспехаў у далейшых этапах Алімпіяды і новых перамог.

Не здолелі зачапіцца

Алімпійскія гульні для Беларусі да сённяшняга дня праходзілі без медалёў. Раней Дынара Алімбекава стала пятай у індывідуальнай гонцы. У змешанай эстафеце каманда паказала шосты вынік. Самае вялікае прадстаўніцтва на Алімпіядзе ў Беларусі - у біятлоне: 10 спартсменаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Упершыню за 16 гадоў: беларускі фігурыст выступіў на Алімпіядзе
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
У беларускіх алімпійцаў страты праз кавід
Стужка навiн
0