Российские военные в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сусветны банк спыніў праграмы ў Беларусі з-за падзей на Украіне

© AFP 2024 / DANIEL SLIMБудынак Сусветнага банка
Будынак Сусветнага банка - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2022
Падпісацца
Шэраг мер, у тым ліку і ў фінансавай сферы, быў уведзены ў адносінах да Беларусі і Расіі пасля пачатку спецаперацыі ў Данбасе.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Усе праграмы Сусветнага банка ў Беларусі будуць спынены, такое рашэнне прынялі ў фінансавым інстытуце.
Гэтыя меры закрануць таксама Расію.
Прычынай называюцца падзеі вакол Украіны.

Там адзначылі, што група Сусветнага банка ніякіх новых крэдытаў або інвестыцый у Расію не ўхваляла з 2014 года, для Беларусі - з сярэдзіны 2020 года.
Нагадаем, што Расія пачала ваенную аперацыю па абароне Данбаса 24 лютага. Пасля гэтага шэраг краін заявіў аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.
У прыватнасці, праблемы пачала адчуваць і банкаўская сфера. Некалькі расійскіх банкаў былі адключаны ад сістэмы плацяжоў SWIFT, аб цяжкасцях у рабоце паведамілі беларускія банкі.
Так, адным з першых аб прыпыненні крэдытавання фізічных асоб заявіў вядучы камерцыйны банк Беларусі - Банк БелВЭБ. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце фінустановы, крэдыты не выдаюцца з 25 лютага 2022 года. Таксама з 25 лютага выдачу крэдытаў па некаторых праграмах прыпыніў "Белаграпрамбанк".
Нагадаем, у Беларусі вырасла стаўка рэфінансавання - з 9,25% да 12%. Да гэтага паказчыка прывязаны памеры ўсіх банкаўскіх крэдытаў у краіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Найбуйнейшы банк Беларусі расказаў, што будзе з яго карткамі
Сусветны банк прадказвае рост і падзенне ВУП Беларусі
Стужка навiн
0