Як у Беларусі будзе спаганяцца збор за продаж нафты

© Photo : "Белоруснефть"Свідравая ўстаноўка і штангавыя глыбінныя помпы
Свідравая ўстаноўка і штангавыя глыбінныя помпы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2022
Падпісацца
Указ аб увядзенні збору за рэалізацыю нафты на ўнутраным рынку Беларусі набыў моц 15 мая.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Збор за рэалізацыю сырой нафты ўвялі ў Беларусі, адпаведны ўказ №173 ад 13 мая 2022 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Плаціць гэты збор будуць арганізацыі, якія здабываюць у Беларусі сырую нафту і прадаюць яе.
У дакуменце гаворыцца, што базай для вылічэння збору з’яўляецца аб’ём сырой нафты ў натуральным выражэнні, рэалізаванай за месяц за межы краіны і на ўнутраным рынку.
Ва ўказе прапісаны формулы разліку стаўкі збору, пры гэтым для нафты, прададзенай на экспарт, формула адна, а для рэалізаванай на ўнутраным рынку – іншая. Аплата прадугледжана штомесячная, пералічыць грошы трэба будзе ў беларускіх рублях у рэспубліканскі бюджэт.
Таксама давядзецца заплаціць збор і за перыяды з 1 снежня 2021 года і да даты ўступлення ў сілу ўказа – 15 мая. Пеня за гэты перыяд налічвацца не будзе, таксама не будуць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці.
Нагадаем, у канцы красавіка стала вядома, што айчынныя геолагі адкрылі новыя радовішчы нафты. Кампанія "Беларуснафта" зоймецца распрацоўкай нафтасвідравіны ў чатырох раёнах – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Сумарна аб’ём запасаў чорнага золата складае каля 6 мільёнаў тон.
Раней у прэс-службе "Беларуснафты" паведамлялі, што беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступныя ці нерэнтабельныя. Згодна з планамі, у 2022 годзе будзе здабыта 1 мільён 800 тысяч тон нафты.
Беларуская кампанія традыцыйна прадавала здабытую нафту на нямецкім рынку, куды яна паступала па трубаправодзе "Дружба". Але пасля ўвядзення рэстрыкцый у канцы 2021 года "Беларуснафта" была вымушана адмовіцца ад планаў па экспарце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як ва ўмовах санкцый выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі
Беларусь павялічыла план здабычы нафты ў 2022 годзе
Стужка навiн
0