Рэйтынг адабрэння Байдэна ўпаў да рэкордных паказчыкаў

© AFP 2024 / STEFANI REYNOLDSДжо Байдэн
Джо Байдэн - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
Падпісацца
Лічбы сталі самымі нізкімі за ўвесь час, што Джо Байдэн ва ўладзе, але ўсё роўна пакуль вышэй, чым мінімальны рэйтынг папярэдняга прэзідэнта ЗША.
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Падтрымалі палітыку дзейнага амерыканскага прэзідэнта 36% удзельнікаў апытання, праведзенага Рэйтэр і Ipsos.
Паказчык адабрэння дзеянняў кіраўніка дзяржавы ўпаў у ЗША з мінулага тыдня на 6%. Тых, каму палітыка Байдэна не падабаецца, сярод апытаных і зусім 59%.
Апытанне праводзілі 23 і 24 мая, паўдзельнічалі ў ім 1005 паўналетніх амерыканцаў. Сярод іх 456 прыхільнікі дэмакратаў, а 358 галасуюць за рэспубліканскую партыю. Статыстычная хібнасць апытання - 4%.
Падтрымка дзейнага прэзідэнта толькі трэцюю насельніцтва краіны зафіксавана ў сацапытаннях не толькі ў перыяд праўлення Байдэна. Рэйтынг яго папярэдніка, Дональда Трампа, у снежні 2017 года апусціўся да 33%.
Лічба падтрымкі палітыкі Трампа ў 2017 была названа рэкорднай за апошнія 70 гадоў гісторыі ЗША. Сам Трамп, каментуючы вынікі апытанняў, казаў аб іх няпэўнасці.
Як паставіўся да падзення свайго рэйтынгу дзейны амерыканскі прэзідэнт і чым выкліканы недавер амерыканцаў - знешняй палітыкай ЗША або праблемамі ўнутры краіны, не паведамляецца.

Выбары прэзідэнта ў ЗША

Нагадаем, што ў Злучаных Штатах прэзідэнта абіраюць непрамым галасаваннем. Кандыдатаў на найвышэйшую пасаду вылучаюць Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі.
Амерыканцы галасуюць за выбаршчыкаў. Людзі, абраныя ў калегію выбаршчыкаў, ужо галасуюць непасрэдна за кандыдатаў у прэзідэнты, вылучаных партыямі.
Выбаршчык не абавязкова галасуе за кандыдата ад той, партыі, у спісе якой ён заяўлены. Ёсць і нюансы з размеркаваннем колькасці выбаршчыкаў па штатах. Таму нізкі рэйтынг не гарантуе неабранне дзейнага прэзідэнта на наступны тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія ўвяла персанальныя санкцыі супраць Байдэна і Блінкена - МЗС РФ
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Байдэн назваў рэкордную інфляцыю ў ЗША "вялікім актывам"
Стужка навiн
0