TikTok аднавіў акаўнт Sputnik Беларусь

© AFP 2024 / OLIVIER DOULIERYЛагатып сеткі TikTok
Лагатып сеткі TikTok - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2022
Падпісацца
Гэта не першы выпадак, калі сацыяльная сетка блакіруе каналы групы Sputnik.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Сацыяльная сетка TikTok аднавіла акаўнт "Sputnik Беларусь", але не поўнасцю.
Раней у панядзелак 20 чэрвеня стала вядома, што доступ да профілю Sputnik Беларусь аказаўся заблакіраваны, а ўвесь кантэнт – выдалены. На думку рэдакцыі, прычынай сталі палітычныя матывы, бо ніякіх парушэнняў норм сацсеткі не дапускалася. Сама сетка не патлумачыла прычын блакіроўкі акаўнта TikTok.
Сетка аднавіла акаўнт па патрабаванні Раскамнагляду. Але, на жаль, выдаліўшы больш за 200 відэа з сумарнымі праглядамі больш за два дзесяткі мільёнаў.
Прычыны выдалення відэа не каменціруюцца і ніяк не тлумачацца пляцоўкай. Бо раней у тых жа відэа парушэнняў не было выяўлена, і яны прайшлі мадэрацыю.
У сакавіку гэтага года быў заблакіраваны доступ карыстальнікаў да кантэнту YouТube-канала агенцтва.
Раней паведамлялася, што TikTok ужо блакіраваў акаўнты Sputnik Малдова, Sputnik Кыргызстан і RT DE. Прадстаўнікі сацсеткі заявілі, што гэты профіль парушаў правілы супольнасці, аднак не патлумачылі якія.
Пазней сацсетка аднавіла доступ да заблакіраваных акаўнтаў. У выпадку са Sputnik Малдова і Sputnik Кыргызстан гэта адбылося пасля зваротаў Раскамнагляду, акаўнт RT DE быў адноўлены з забаронай доступу да яго ў краінах Еўрасаюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Google блакіруе прыкладанні RT і Sputnik у Play Store у Еўропе
YouTube заблакіраваў канал Sputnik на рускай ва Украіне
Забарона RT DE у Германіі: МЗС РФ аб'явіў меры ў адказ
Стужка навiн
0