Відэа

Сустрэча баявых караблёў на вучэннях "Восток-2022" – відэа

Падпісацца
Атрады баявых караблёў Ваенна-Марскога Флота Расіі і Ваенна-марскіх сіл Кітая, задзейнічаныя ў вучэннях "Восток-2022", сустрэліся ў паўночнай частцы Японскага мора. Глядзіце на відэа, як флагманы віталі адзін аднаго ў адпаведнасці з ваенна-марскім цырыманіялам.
Стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні "Восток-2022" праходзяць з 1 па 7 верасня на сямі палігонах Усходняй ваеннай акругі ў акваторыях і прыбярэжных зонах Японскага і Ахоцкага мораў. У марской частцы вучэнняў, сярод іншага, задзейнічаны 60 баявых караблёў, катэраў і суднаў забеспячэння.
У прыватнасці, Ваенна-марскі флот Расіі прадстаўляе атрад караблёў Ціхаакіянскага флоту, у складзе якога карабель упраўлення "Маршал Крылов", карветы "Гремящий", "Совершенный" і "Герой Российской Федерации Алдар Цыденжапов", тры вялікія дэсантныя караблі "Ослябя", "Пересвет" і "Николай Вилков", а таксама судны дапаможнага флоту. Ад кітайскіх ваенна-марскіх сіл у манеўрах прымаюць удзел эсмінец "Нянь Чан", вартаўнічы карабель "Ян Чэн" і судна комплекснага забеспячэння "Дун Пінху".
Сустрэча флатылій адбылася раніцай у пятніцу ў паўночнай частцы Японскага мора, экіпажы марскіх суднаў віталі адзін аднаго ў адпаведнасці з ваенна-марскім цырыманіялам – салютуючы флагамі і гарматнымі стрэламі, такі марскі цырыманіял выконваецца на працягу многіх стагоддзяў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці караблёў.
Камандуючы Прыморскай флатыліяй разнастайных сіл Ціхаакіянскага флоту контр-адмірал Валерый Казакоў прывітаў кітайскага калегу і абвясціў марскую частку вучэнняў адкрытай.

"Практычнае ўзаемадзеянне ваенна-марскога флоту Расіі і ваенна-марскіх сіл Кітая выходзіць на якасна новы ўзровень, і гэта садзейнічае забеспячэнню глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", – заявіў контр-адмірал.

Далей па сувязі камандзіры суднаў удакладнілі план сумесных дзеянняў, сфарміравалі паходны ордэр і прыступілі да выканання пастаўленых задач.
Усяго ў вучэннях "Восток-2022" задзейнічаны 50 тыс ваеннаслужачых і тэхніка з 14 дзяржаў, іх асноўная мэта – адпрацаваць узаемадзеянне кааліцыйных груповак войск па забеспячэнні ваеннай бяспекі ва Усходнім рэгіёне, расказалі раней у Мінабароны Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Знішчальнікі на баявым дзяжурстве на вучэннях "Восток-2022" – відэа
Падрыхтоўка да вучэння "Восток-2022" ідзе поўным ходам – фота
Замежныя вайскоўцы прыбываюць у Прымор’е на вучэнні "Восток-2022" – відэа
Стужка навiн
0