Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ўведзены ў Беларусі – Макей

© Sputnik / МИД РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 14.10.2022
Падпісацца
Міністр падкрэсліў, што цяпер нельга нікому верыць, таму меры, якія прымаюцца, патрэбны для забеспячэння бяспекі народа.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі (КТА) уведзены ў Беларусі, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў, што ў суседніх з Беларуссю краінах – Польшчы, Літве і Украіне – пачалася "падрыхтоўка баевікоў з ліку беларускіх радыкалаў для правядзення дыверсій, тэрактаў і арганізацыі ваеннага мяцяжу" ў рэспубліцы.
Пазней прэзідэнт даў даручэнне правесці контртэрарыстычныя мерапрыемствы, а таксама прапрацаваць магчымы комплекс мер па кантролі за ваеннай палітычнай сітуацыяй і рэагаванні на яе.
Макей у інтэрв’ю газеце "Известия" расказаў, што Лукашэнка правёў шэраг нарад з сілавымі структурамі, і цяпер у краіне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Паводле яго слоў, была інфармацыя аб тым, што з боку некаторых краін-суседзяў плануюцца правакацыі, "звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі". Пры гэтым міністр падзяліўся меркаваннем, што цяпер нельга нікому верыць, таму меры, якія прымаюцца, патрэбны для забеспячэння бяспекі народа і "каб ні на адзін метр нашай зямлі не ступіла нага акупанта".
"Натуральна, у цяперашняй сітуацыі ніводны такога роду сігнал не павінен заставацца без адэкватнай рэакцыі", - лічыць кіраўнік ведамства.
Таму ўзброеныя сілы краіны, праваахоўныя структуры і спецслужбы, паводле слоў Макея, гатовы даць адпор на любыя правакацыі, якія могуць узнікнуць з боку сумежных дзяржаў.

Зборы ваеннаабавязаных

Макей таксама паведаміў, што Беларусь запланавала правядзенне збораў ваеннаабавязаных для ацэнкі гатоўнасці краіны да "нечаканых сітуацый".
Лукашэнка папрасіў яшчэ раз праверыць гатоўнасць узброеных сіл, войск тэрытарыяльнай абароны, растлумачыў міністр. У сувязі з гэтым будуць праведзены зборы, каб "праверыць, ці падыходзяць тыя, хто лічыцца на ўліку, для вайсковай службы".
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства растлумачыў, што гэта неабходна, каб "не прызвалі інвалідаў або людзей, якія не павінны служыць у арміі".
Затым, паводле яго інфармацыі, "у планавым парадку тыя людзі, каму гэта належыць, будуць праходзіць адпрацоўку на палігонах, каб узгадаць навыкі абыходжання са зброяй".
Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што ў Мінску ў курсе, што ў Расіі здараюцца праблемы пры частковай мабілізацыі. А з улікам таго, што структура УС у Расіі і Беларусі аднолькавая, у краін адзіная рэгіянальная групоўка войск, беларускі бок, паводле слоў Макея, павінен звяртаць увагу на такія недахопы. У той жа час ён мяркуе, што ў Беларусі "напэўна такіх праблем няма".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь за адмову ад ядзернай зброі атрымала дэстабілізацыю – Лукашэнка
ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы ў ЛНР, ДНР і дзвюх абласцях
Хрэнін ацаніў небяспеку войск НАТА на мяжы з Беларуссю
Андрэйчанка аб рэзалюцыі G7: прадузяты падыход Захаду
Украіна можа нанесці ўдар па Беларусі – Вальфовіч
Стужка навiн
0