Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Масквы і Мінска вялікая будучыня ў міжнароднай архітэктуры – Мішусцін

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкСтаршыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін і прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка (справа) падчас сустрэчы перад пасяджэннем Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі
Старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін і прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка (справа) падчас сустрэчы перад пасяджэннем Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2023
Падпісацца
Паглыбленне эканомік дзвюх краін паслужыць на карысць беларускага і расійскага народаў, разам абедзве дзяржавы здольны справіцца з самымі складанымі выклікамі, лічыць расійскі прэм’ер.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі вялікая будучыня ў шматпалярнай міжнароднай архітэктуры, якая фарміруецца, заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у панядзелак, 27 сакавіка, у Маскве. Бакі звяраюць гадзіннікі па ключавых напрамках саюзнага парадку дня.
"У Саюзнай дзяржавы вялікая будучыня ў шматпалярнай міжнароднай архітэктуры, якая фарміруецца. Паглыбленне інтэграцыі паслужыць на карысць народаў нашых краін", - адзначыў Мішусцін.
Ён падкрэсліў, што збліжэнне беларускай і расійскай эканомік дае магчымасць супрацьстаяць знешняму націску, і краіны здольны разам справіцца з самымі складанымі выклікамі. У сувязі з гэтым ён асаблівую ўвагу звярнуў на сферу бяспекі.

Наперадзе – важная падзея

Расійскі прэм’ер нагадаў, што пасяджэнне саюзнага Саўміна праходзіць напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які краіны адзначаць 2 красавіка. Паводле яго слоў, сёння можна з упэўненасцю сказаць, што рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы было правільнае, і яно сябе апраўдала.
"У гэтую дату больш як чвэрць стагоддзя таму была падпісана дамова аб стварэнні супольнасці нашых краін, яна адкрыла новую старонку агульнай гісторыі, паслужыла пачатку інтэграцыйнага будаўніцтва ў Саюзнай дзяржаве", - дадаў кіраўнік расійскага кабміна.

Добрыя паказчыкі

Міхаіл Мішусцін акцэнтаваў, што нягледзячы на ​​санкцыйную палітыку Захаду адносна Масквы і Мінска, у эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін добрыя лічбы. Напрыклад, у 2022 годзе ўзаемны гандаль дасягнуў рэкордных значэнняў – 45 мільярдаў долараў.
"І зараз захоўваецца станоўчая тэндэнцыя", - запэўніў старшыня ўрада РФ.
Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы комплексу мер па пераарыентацыі беларускага экспарту з заходніх рынкаў на расійскі. Пры гэтым імпарт з Беларусі ў РФ вырас на 40% і ўпершыню забяспечыў станоўчае для рэспублікі гандлёвае сальда.

Машынабудаванне і мікраэлектроніка

Прэм'ер-міністр Расіі таксама пракаменціраваў, як выконваюцца саюзныя праграмы Масквы і Мінска, і ацаніў іх эфектыўнасць. На гэты час выканана дзве трэці мерапрыемстваў па "дарожных картах" у розных галінах.

"Захаваем набраныя тэмпы... Рад адзначыць, што мы дзейнічаем па-сапраўднаму зладжана, каардынуем усе рашэнні – як адна каманда", - сказаў ён.

Мішусцін адзначыў, што бакі працягваюць нядрэнна супрацоўнічаць у машынабудаванні і мікраэлектроніцы – сферах, у якіх поўным ходам развіваюць імпартазамяшчальныя праекты.
"Што важна для дасягнення незалежнасці ад замежных рашэнняў. Ну і што не менш важна – гэта для забеспячэння стабільнай дзейнасці прадпрыемстваў", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 6 красавіка
Залатароў упэўнены, што Беларусь увойдзе ў топ-3 эканамічных партнёраў Расіі
Прадпрыемствы Беларусі заключылі кантракты на $200 млн у Санкт-Пецярбургу
Сродкі інавацыйных фондаў накіруюць на імпартазамяшчэнне
Мінск разлічвае ў 2023 годзе завяршыць куплю партовага комплексу "Бронка"
Стужка навiн
0