На што атрымальнікі трацяць сямейны капітал, распавялі ў Мінпрацы

© Sputnik / Виктор Антонюк / Перайсці ў медыябанкДзіця ў калясцы
Дзіця ў калясцы - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2023
Падпісацца
Мінпрацы абнавіла статыстыку па сямейным капітале ў Беларусі, і пакуль што валютных дэпазітаў больш, чым рублёвых.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. У Беларусі для шматдзетных сямей адкрыта ўжо больш за 125 дэпазітаў сямейнага капіталу, паведамляе Міністэрства працы і сацабароны.
Ведамства прыводзіць даныя на 1 красавіка гэтага года. На гэтую дату ў рэспубліцы адкрыты 82,6 тыс дэпазітаў на 826 млн долараў. Рублёвых дэпазітаў – 42,5 тыс (1,02 млрд рублёў).
Распарадзіцца сямейным капіталам датэрмінова захацелі больш за 69 тыс яго атрымальнікаў. Абсалютная большасць (46%) пажадала палепшыць жыллёвыя ўмовы. Пададзена прыкладна 57,9 тыс такіх заяў.
Заяў на медыцынскія паслугі пададзена 6,8 тыс. На атрыманне адукацыі – 4,7 тыс, на набыццё тавараў для інвалідаў – 5.
На пачатак красавіка дзяржава адобрыла каля 67 тыс заяў (на ўсе мэты). Больш за ўсё – у Брэсцкай вобласці (звыш 14 тыс). На другім месцы Мінская вобласць (11,5 тыс), а на трэцім Гомельская (10,7 тыс).

Каму прызначаны капітал

Дэпазіты сямейнага капіталу пачалі адкрываць у Беларусі каля васьмі гадоў таму. Спачатку яго прызначалі ў доларах. Кожнай сям’і, дзе нарадзілася ці было ўсыноўлена трэцяе дзіця, з пачатку 2015 года належала па 10 тыс, і праграму курыраваў Банк развіцця.
Пры гэтым хаця б адзін з бацькоў павінен мець беларускае грамадзянства. На момант прызначэння капіталу ў сям’і павінна быць не менш за трох дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
Спачатку траціць капітал дазволілі на пэўныя мэты і з той даты, калі споўніцца 18 гадоў таму дзіцяці, пасля нараджэння якога адкрылі дэпазіт.
У 2019 годзе праграма павінна была скончыцца, але яе вырашылі прадоўжыць да канца 2024-га. Умовы памянялі – у тым ліку дазволілі датэрмінова траціць грошы на некаторыя віды лячэння, адукацыю і паляпшэнне жыллёвых умоў.
Таксама праграму зараз курыруе не Банк развіцця, а Беларусбанк. Там адкрываюцца рахункі ў рублях, у 2023 годзе сума складае 29 950 рублёў. Многія ўладальнікі дэпазітаў аддаюць перавагу накіроўваць гэтыя грошы на жыллё.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Колькі шматдзетных сямей атрымалі жыллё ў 2022-м, расказаў Мінгарвыканкам
Адзін мільярд долараў выдаткуюць у Беларусі на дзіцячую дапамогу ў 2022 годзе
Сямейны капітал вырас у Беларусі
Стужка навiн
0