Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ

© Sputnik"1941. Першыя дні вайны": фотавыстава Sputnik у Брэсцкай крэпасці
1941. Першыя дні вайны: фотавыстава Sputnik у Брэсцкай крэпасці - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2023
Падпісацца
Экспазіцыі, якія манціруюцца ў цытадэлі, будуць даступны наведвальнікам з 6 мая, а затым іх пакажуць ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Да Дня перамогі Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" рыхтуюць выставу архіўных фатаграфій з фондаў "Совинформбюро" і VR-рэканструкцыю "Неизвестный знаменосец", якія сталі ўжо традыцыйнымі. Экспазіцыі манціруюцца ў Брэсцкай крэпасці і будуць даступны наведвальнікам мемарыяльнага комплексу з 6 мая.
Тэмай сёлетняй выставы сталі памятныя падзеі 1943 года – пераломнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, калі Чырвоная Армія перахапіла стратэгічную ініцыятыву, атрымала шэраг яркіх перамог і ад абарончых аперацый перайшла ў наступленне. Эксперты адабралі 50 фотаздымкаў, на якіх франтавыя фатографы захавалі месцы бітваў, іх пераможцаў і пераможаных.
Экспазіцыі мінулых гадоў былі прысвечаны пачатковым і заключным перыядам ВАВ.
VR-праект, прадстаўлены медыягрупай "Россия сегодня" ў Беларусі, створаны на аснове шматлікіх дакументальных матэрыялаў і расказвае аб узняцці сцягоў Перамогі на Рэйхстагу ў маі 1945 года. Дзякуючы перадавым візуальным тэхналогіям і спецыяльнаму абсталяванню любы наведвальнік выставы можа апусціцца ў віртуальную рэальнасць і паставіць там уласны сцяг.
Фотавыстава будзе дэманстравацца ў Брэсцкай крэпасці па 22 чэрвеня. Пазней у планах Sputnik Беларусь паказаць яе ў беларускай сталіцы, правесці ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама прадставіць жыхарам Гомельшчыны – рэгіёна, з якога ў 1943 годзе пачалося вызваленне Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Чаму Захад хоча перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны
Стартавала міжнародная акцыя "Окна Победы"
Стужка навiн
0