Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры супрацьстаяння Захаду і Усходу – Савет бяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2023
Падпісацца
Сілавы блок рэспублікі рэгулярна праводзіць трэніроўкі, каб у выпадку абвастрэння абстаноўкі быць гатовым да дзеяння.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры супрацьборства паміж Усходам і Захадам, аб гэтым заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
У панядзелак ён наведаў урачысты рытуал выпуску афіцэраў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Акадэміі МУС.
Паводле слоў Вальфовіча, зараз вакол рэспублікі склалася складаная ваенна-палітычная абстаноўка.

"Сёння архітэктура міжнароднай бяспекі трашчыць па швах, на жаль. Ідзе сур’ёзнае проціборства паміж Усходам і Захадам, а Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры гэтай буры. І ўнутрыпалітычная абстаноўка нашай краіны шмат у чым залежыць ад таго, як наша сістэма забяспечвае правапарадак", - цытуе дзяржсакратара БелТА.

Беларускія вайскоўцы рэгулярна праводзяць розныя трэніроўкі, каб трымаць "порах сухім": з запасу прызываюць ваеннаабавязаных, праходзяць трэніроўкі тэрытарыяльнай абароны, удасканальваецца заканадаўчая база.
Таксама ідзе праца над Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (гэта адзін з асноўных дакументаў, які вызначае сучасныя пагрозы для Беларусі і дапамагае выпрацаваць механізм рэагавання на іх). Да канца бягучага года будзе весціся работа па распрацоўцы канцэпцыі, якую, як чакаецца, зацвердзяць у лютым 2024 года на Усебеларускім народным сходзе.
Раней у другім чытанні быў прыняты закон "Аб народным апалчэнні", дзе ўлічаны вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Захад рыхтуе баевікоў для ўзброенага ўварвання ў Беларусь – КДБ
Беларусь гарантуе бяспеку любымі сіламі і сродкамі – Вальфовіч
Лукашэнка: ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне
Стужка навiн
0