Студэнты з краін СНД атрымаюць гранты ў РФ для сваіх стартапаў

© Sputnik / Мария АмелинаСтудэнты
Студэнты - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2023
Падпісацца
Пераможцам конкурсу "Студенческий стартап", які праводзіць расійскі Фонд садзейнічання інавацыям, дадуць па 1 млн рублёў на рэалізацыю сваіх праектаў.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. У конкурсе "Студенческий стартап" для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў бяруць удзел, сярод іншых, грамадзяне Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Туркменістана, расказалі агенцтву Sputnik у прэс-службе расійскага Фонду садзейнічання інавацыям.
На мінулым тыдні завяршыўся прыём заявак на ўдзел у чацвёртай, заключнай у 2023 годзе, чарзе конкурсу.
У 2023 годзе заяўкі на конкурс падалі каля 6 000 студэнтаў з 29 ВНУ Расіі, у тым ліку СПбДУ, СПбПУ, МФТІ, КФУ, КНІТУ, ТУСУР і ТПУ.
"У 2022 годзе Фонд вызначыў тысячу пераможцаў, кожны з якіх атрымаў грант у 1 млн рублёў. У 2023 годзе фінансаванне атрымаюць ужо 1,5 тыс студэнцкіх праектаў", - адзначылі ў прэс-службе.
Памер гранта застаўся ранейшым – 1 млн рублёў.
Пасля экспертызы заявак удзельнікі конкурсу правядуць вочную абарону сваіх праектаў, у жніўні будуць вызначаны пераможцы. Пасля заключэння дагавора з Фондам садзейнічання інавацыям кожны пераможца будзе павінен стварыць юрыдычную асобу, распрацаваць бізнес-план і сайт свайго стартапа і прадставіць у Фонд справаздачу аб развіцці.
Праекты канкурсантаў ахопліваюць шэсць тэматычных напрамкаў: ад лічбавых тэхналогій да крэатыўнай індустрыі. Большая частка прысвечана лічбавізацыі, распрацоўцы анлайн-платформ і мабільных праграм.
Частка праектаў накіравана на распрацоўку новых прылад і сістэм для прамысловасці, а стартапы ў сферы крэатыўнай індустрыі, у прыватнасці, мяркуюць стварэнне новага брэнда адзення і партатыўнай акустычнай сістэмы.
Конкурс "Студенческий стартап" праводзіцца Фондам садзейнічання інавацыям у рамках расійскага федэральнага праекта "Платформа университетского технологического предпринимательства".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Урад вызначыў, як будуць фінансавацца маладзёжныя ініцыятывы
Мінскія ўлады будуць даваць больш прэмій навучэнцам
Беларусаў запрасілі ў школу па інжынерных навуках Саюзнай дзяржавы
Стужка навiн
0