https://bel.sputnik.by/20230628/yak-snnya-dzen-28-chervenya-1041761750.html
Які сёння дзень: 28 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 28 чэрвеня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 186 дзён. 28.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-28T05:56+0300
2023-06-28T05:56+0300
2023-06-28T05:56+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104170/36/1041703667_0:54:1600:954_1920x0_80_0_0_6b3319530c5ee4b57f6d0fbfa0564b14.jpg
Якія падзеі адбыліся 28 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 28 чэрвеняХто нарадзіўся 28 чэрвеняТаксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Пітэр Паўль Рубенс і французскі філосаф Жан-Жак Русо.28 чэрвеня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Амоса, прападобнапакутнікаў ігумена Рыгора і Касіяна Аўнежскіх.Сяўбу да гэтага часу завяршалі, таму што жыта, якое сеялі пазней, ужо не давала ўраджаю. Сяляне ўважліва пільнавалі кароў на пашы, каб яны не заходзілі ў поле – гэта не толькі было шкодна для зерня, але і небяспечна для здароўя саміх жывёл.Калі высока ў небе 28 чэрвеня з'яўляюцца аблокі, у бліжэйшыя дні будзе непагадзь. Таксама пра дождж сведчылі паводзіны дамашніх жывёл: калі яны непакояцца, надвор'е сапсуецца.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104170/36/1041703667_177:0:1600:1067_1920x0_80_0_0_010512eee74ff3c16deb21042deaeb01.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 28 чэрвеня 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 186 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 чэрвеня
У 1569 годзе была падпісана Люблінская ўнія.
У 1919 годзе падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна.
У 1941 годзе быў створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
У 1944 годзе Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
Хто нарадзіўся 28 чэрвеня
1891 год: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
1923 год: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог.
1941 год: Алена Макарэўская, беларускі мовазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Пітэр Паўль Рубенс і французскі філосаф Жан-Жак Русо.
28 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Амоса, прападобнапакутнікаў ігумена Рыгора і Касіяна Аўнежскіх.
Сяўбу да гэтага часу завяршалі, таму што жыта, якое сеялі пазней, ужо не давала ўраджаю. Сяляне ўважліва пільнавалі кароў на пашы, каб яны не заходзілі ў поле – гэта не толькі было шкодна для зерня, але і небяспечна для здароўя саміх жывёл.
Калі высока ў небе 28 чэрвеня з'яўляюцца аблокі, у бліжэйшыя дні будзе непагадзь. Таксама пра дождж сведчылі паводзіны дамашніх жывёл: калі яны непакояцца, надвор'е сапсуецца.