Новы закон аб СМІ пачынае дзейнічаць у Беларусі

© Unsplash / Jonas LeupeПрагляд фільма
Прагляд фільма - Sputnik Беларусь, 1920, 06.07.2023
Падпісацца
Папраўкі ў заканадаўчы акт раней былі прыняты верхняй і ніжняй палатамі парламента, зараз жа іх адобрыў прэзідэнт.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Новы закон аб СМІ пачынае дзейнічаць у Беларусі, абноўленыя палажэнні апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новы дакумент пашырае падставы для анулявання пасведчанняў аб дзяржрэгістрацыі СМІ і абмежавання доступу да сайтаў, сеткавых выданняў, навінавых агрэгатараў. Напрыклад, адной з падстаў можа быць, калі заснавальнік сродку масавай інфармацыі або юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі, маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці або ўключаны ў адпаведныя спіскі.
Таксама ў законе гаворыцца аб тым, у якіх выпадках журналісты могуць быць пазбаўлены акрэдытацыі, калі:
юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, парушаны ўстаноўлены парадак акрэдытацыі;
прынята рашэнне аб забароне дзейнасці замежнага СМІ, які распаўсюджвае сваю прадукцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Доступ абмежаваны

Новыя падставы з’явіліся для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу. Цяпер блакіроўка магчыма пры неаднаразовым на працягу года непрадастаўленні або несвоечасовым прадастаўленні звестак па запыце рэгулятара, каб улады маглі ідэнтыфікаваць уладальніка. А таксама ў выпадках:
ліквідацыі юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу або сеткавага выдання;
размяшчэння на рэсурсах, якія распаўсюджваюць ТБ і радыёпраграмы, прадукцыі не зарэгістраваных тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ;
прыняцця рашэння аб забароне дзейнасці замежнага СМІ, якія распаўсюджваюць сваю прадукцыю на тэрыторыі Беларусі.
Рашэнне абмежаваць доступ да навінавага рэсурсу і сеткавага выдання можа прымацца Мінінфармам на працягу паўгода з дня ўзнікнення падстаў для яго. У гэтым рашэнні таксама можа ўказвацца тэрмін, на працягу якога немагчыма аднаўленне доступу.

Меры ў адказ

Дзейнасць замежнага СМІ ў Беларусі можа быць забаронена Мінінфармам на падставе апавяшчэння МЗС "у якасці меры ў адказ". У красавіку 2023 года міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў заяўляў, што нормы аб санкцыях у адказ супраць СМІ недружалюбных краін ужо ёсць у Расіі.
Забарона дзейнасці замежнага СМІ мае на ўвазе поўнае табу на распаўсюджванне прадукцыі, інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў гэтага сродку масавай інфармацыі, у тым ліку праз іншыя СМІ праз інтэрнэт. Акрамя таго, журналісты забароненага СМІ аўтаматычна пазбаўляюцца акрэдытацыі, а замежнай рэдакцыі неабходна закрыць свае карэспандэнцкія пункты. Доступ да сайтаў і іншых рэсурсаў гэтага СМІ блакіруецца.
Аднаўленне дзейнасці замежнага СМІ ў Беларусі ажыццяўляецца толькі па рашэнні Мінінфарма ў месячны тэрмін на падставе апавяшчэння МЗС.
Большасць палажэнняў закона набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання, 7 ліпеня 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Сіметрычны адказ: дэпутаты прынялі змены ў закон аб СМІ
Крутой распавёў, якім будзе кантэнт медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы
Мінінфарм: у Беларусі створана шэсць новых медыяхолдынгаў
Стужка навiн
0