Гасцям "Славянскага базару" пакажуць рарытэтныя фота з фондаў "Совинформбюро"

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава Sputnik фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны
Выстава Sputnik фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
Выстава прысвечана пераломнаму 1943 году і пачатку вызвалення ад фашызму.
МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Фотавыстава "Совинформбюро: 1943-й. Начало освобождения" адкрываецца сёння ў Віцебску ў рамках праграмы "Славянскага базару".
Экспазіцыя сфарміравана з фондаў "Совинформбюро" – інфармагенцтва, створанага ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня", якое працуе ў Беларусі пад брэндам Sputnik, з’яўляецца правапераемнікам "Совинформбюро".
У гэтым годзе выстава прысвечана падзеям 80-гадовай даўнасці – 1943 году, які стаў пераломным у супрацьстаянні з фашызмам. Экспазіцыя ў дакументальных фатаграфіях расказвае аб ключавых падзеях, якія змянілі ход вайны: перамозе ў Сталінградскай бітве, зняцці сухапутнай блакады Ленінграда, Курскай бітве, бітве за Днепр, а таксама пачатку вызвалення беларускіх тэрыторый.
Выстава размесціцца ў парку Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Філіповіча Шмырова і будзе даступная наведвальнікам па графіку работы музея.
У гэтым годзе Віцебск стане трэцім горадам, чые жыхары і госці могуць азнаёміцца ​​з рарытэтнымі фота. Раней экспазіцыя "Совинформбюро: 1943-й. Начало освобождения" дэманстравалася ў Брэсцкай крэпасці-героі і ў мінскім парку Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Фота часоў Вялікай Айчыннай можна ўбачыць у Мінску пад адкрытым небам
Пераломны 1943-і: Sputnik адкрывае фотавыставу ў Брэсцкай крэпасці – відэа
Праз 80 гадоў: праўда вайны вачамі савецкіх ваенных фотакораў
Стужка навiн
0