Першы дзень "Славянскага базару" пачаўся ў Віцебску

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкМіжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар у Віцебску - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
За дзень да афіцыйнага адкрыцця "Славянскага базару" ў горадзе пачынаюцца канцэрты і розныя фестывальныя мерапрыемствы.
ВІЦЕБСК, 12 ліп – Sputnik. Трыццаць другі міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" стартуе ў Віцебску, перадае Sputnik.
Ужо шмат гадоў "Славянка" – гэта не толькі шоу на асноўных канцэртных сцэнах горада і конкурс выканаўцаў, але і маса мерапрыемстваў, якія праходзяць практычна па ўсім горадзе. У гэтым годзе яны адбудуцца на 24 пляцоўках.
Пры гэтым галоўнымі падзеямі фестывалю застаюцца, вядома ж, выступленні зорак, якія праходзяць у Летнім амфітэатры і канцэртнай зале "Віцебск".
У гэтым годзе гледачоў чакаюць такія карыфеі беларускай і расійскай сцэн, як група "Сябры" і Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Маршал і Леў Лешчанка, група "На-На" і Дзмітрый Харацьян, Алена Ваенга і Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха і Сяргей Лазараў і многія іншыя. Як заўсёды, у дні "Славянскага базару" Віцебск наведае вялізная колькасць выканаўцаў, прычым не толькі з краін былога СССР, але і з-за мяжы.
Асобна арганізатары адзначылі, што ўпершыню за некалькі гадоў адрадзілі канцэрты КВЗ: на фестывальнай сцэне выступяць каманды-пераможцы Вышэйшай лігі КВЗ за некалькі гадоў.
Гасцей фестывалю чакае і шырокая культурная праграма па-за галоўнымі сцэнамі "Славянкі" – розныя выставы, творчыя вечарыны, спектаклі.
Асобна варта згадаць фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які пачне сваю працу 13 ліпеня. Ён даўно стаў неад’емнай часткай "Славянскага базару" і дапамог напоўніць вуліцы Віцебска на час фестывалю вялікай колькасцю вулічных артыстаў і тэатральных пастановак.
Гасцей чакаюць культурныя падзеі ў рамках дзён Беларусі і Расіі, якіх у гэтым годзе будзе тры – гэта і выставы, якія прыедуць у Віцебск з Расіі, і спектаклі з канцэртамі, і флэшмобы з рознымі акцыямі, і гала-канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра.
Яшчэ адной традыцыйнай асаблівасцю "Славянскага базару" з’яўляецца "Горад майстроў", дзе ўсе жадаючыя могуць набыць памятныя сувеніры.
Афіцыйнае закрыццё "Славянскага базару" адбудзецца на ўрачыстым канцэрце 16 ліпеня, але фестывальныя мерапрыемствы будуць ісці пасля гэтага яшчэ адзін дзень.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Танцоры з Крыма выступяць на "Славянскім базары" гэтым летам
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на "Славянскі базар"
Замежнікаў на "Славянскі базар" пусцяць без віз
Стужка навiн
0