Першае золата II Гульняў краін СНД узяла расіянка Рэгіна Шайдуліна

© Photo: Telegram / НОК БеларусиЦяжкаатлетка Рэгіна Шайдуліна з Татарстана (РФ)
Цяжкаатлетка Рэгіна Шайдуліна з Татарстана (РФ) - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2023
Падпісацца
Трохразовая чэмпіёнка Расійскай Федэрацыі стала лепшай у турніры па цяжкай атлетыцы ў Мінску, узяўшы вагу 150 кг.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. На II Гульнях краін СНД ужо вызначылася першая чэмпіёнка – ёю стала цяжкаатлетка Рэгіна Шайдуліна з Татарстана (РФ), паведамляе Sputnik.
Нагадаем, спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы ў рамках Гульняў праходзяць у Гродне.
Рэгіна Шайдуліна ўзяла першае месца ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).
Другое золата Гульняў таксама сыходзіць у расійскую зборную, і гэта зноў турнір сярод жанчын па цяжкай атлетыцы. У катэгорыі 49 кг сібірачка Лізавета Жаткіна ўзяла 171 кг. Следам за ёй ідуць Юлдуз Джумабаева з Туркменістана і Да Тхі Нгок Ан з В'етнама.

Другія Гульні краін СНД

Афіцыйнае адкрыццё Гульняў адбудзецца 5 жніўня, але фактычна спаборніцтвы пачаліся 4 жніўня з турніра па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Акрамя сталіцы, міжнародныя спаборніцтвы прымаюць яшчэ дзесяць гарадоў рэспублікі.
У Беларусь прыехалі каманды не толькі з краін СНД, але і з іншых дзяржаў, такіх як Куба, Малайзія, Ліван, Аман і гэтак далей. Удзельнікі Гульняў пазмагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.
Другія Гульні краін СНД урачыста завершацца ў Мінску 14 жніўня, а першыя такія спаборніцтвы адбыліся ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 узнагарод. На першым месцы апынулася Расія з 212 медалямі.
Уваход на ўсе спаборніцтвы II Гульняў краін СНД бясплатны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Спорт па-за палітыкай: Мезенцаў назваў II Гульні краін СНД знакавай падзеяй
Нумар люкс і хамам: як Гомель прыняў расіян на Гульнях краін СНД – відэа
Барыс Грызлоў: навошта праводзіць ЧС у Фукуоцы, калі рэкорды ставяць у Казані?
Стужка навiн
0