Фотафакт: Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету

© Photo : WTAАрына Сабаленка з трафеем першай ракеткі свету
Арына Сабаленка з трафеем першай ракеткі свету - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2023
Падпісацца
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў панядзелак афіцыйна стала першай ракеткай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў панядзелак у Нью-Йорку атрымала трафей першай ракеткі свету і пракаменціравала сваё дасягненне сайту WTA.
Яна адзначыла, што пасля вікторыі ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пачатку бягучага года, падумала, што ўзначаліць сусветны рэйтынг не такая ўжо і нязбытная мара.
"Шмат працавала над сабой і цяпер стала тым, хто спрабуе пайсці як можна далей, каб ніхто не мог мяне дагнаць", - сказала Сабаленка.
Па словах спартсменкі, ёй прыйшлося прарабіць вялікую працу, у тым ліку, з псіхолагамі, каб лепш сябе пазнаць.
"Гэта была вялікая праца, як фізічная, так і маральная. Я спрабавала палепшыць усе аспекты сваёй гульні", - падкрэсліла тэнісістка.

Гістарычная падзея

Сабаленка стала другой тэніскай у гісторыі Беларусі, якая ўзначаліла сусветны жаночы рэйтынг. У 2012 годзе лідзіруючую пазіцыю 51 тыдзень утрымлівала Вікторыя Азаранка.
Сабаленка ў панядзелак змагла абысці па балах польку Ігу Швёнтэк, набраўшы 9 266 пунктаў, у Швёнтэк – 8 195. Замыкае тройку лідараў Коры Гауф – 19-гадовая амерыканка абгуляла Сабаленку ў фінале US Open.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Цяпер афіцыйна: Арына Сабаленка стала першай ракеткай планеты
Беларускія барцы заваявалі два медалі на міжнародным турніры ў Расіі
Смольскі выйграў мас-старт у Сочы
Стужка навiн
0