Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Эканоміка ў 2024 годзе выйдзе на дасанкцыйны ўзровень – Лукашэнка

© Sputnik / Пресс-служба президента Российской ФедерацииПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы 15 верасня 2023 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы 15 верасня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2023
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт лічыць, што ўсе эканамічныя пытанні, звязаныя з падзеямі ва Украіне, практычна вырашаны.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Больш як 80% задач, якія кіраўнікі Беларусі і Расіі паставілі перад урадамі дзвюх краін, выкананы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.
"Па дробязях усе пытанні – пачынаючы ад ВПК і іншага, звязанага з украінскім канфліктам, – усе гэтыя пытанні практычна вырашаны. Калі засталося нешта, то мы ведаем, у якім напрамку нам рухацца", - цытуе Лукашэнку прэс-служба Крамля.
Беларускі прэзідэнт лічыць, што ў складаных умовах дзвюм краінам удалося мабілізавацца.

"…Спрабавалі нас моцна нахіліць – нічога не атрымалася. Наадварот, неяк мабілізаваліся – нават нечакана, ведаю, для Вас, і я не чакаў, што мы можам выстаяць. Так, крыху збяднелі, бядней трошкі жывём, крыху зусім. Але я думаю, што будучы год у нас будзе добрым годам і мы выйдзем на дасанкцыйны перыяд працы нашай эканомікі", - адзначыў Лукашэнка.

Сустрэча ў Сочы

Сустрэча двух прэзідэнтаў праходзіць у Сочы, куды Лукашэнка прыбыў напярэдадні. Гэта не першая працоўная сустрэча лідараў саюзных краін, якая праходзіць у 2023 годзе.
"Рэгулярная зверка гадзіннікаў, каардынацыя двух найбліжэйшых саюзнікаў, абмен думкамі і гэтак далей", - заявіў наконт такіх сустрэч прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Папярэдняя сустрэча адбылася ў канцы ліпеня ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя афіцыйнай часткі перагавораў тады прэзідэнты наведалі Музей ваенна-марской славы, дзе экскурсію палітыкам правяла Ксенія Шайгу – ідэолаг ваенна-гістарычнага кластара "Остров Фортов", які знаходзіцца ў Кранштаце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аб’ём гандлю Беларусі з РФ у гэтым годзе можа павялічыцца да $55 млрд
Мінск і шэраг яго раёнаў падпісалі пагадненні з расійскімі гарадамі
Гандлёвы прадстаўнік РФ: у Беларусі ўнікальная сістэма працы з рэгіёнамі Расіі
Стужка навiн
0