Ад Сібіры да Іспаніі: у Мінск на фестываль прыехалі беларускія дыяспары

© Sputnik / Екатерина ВоробьеваПрадстаўнікі дыяспар прыехалі ў Беларусь
Прадстаўнікі дыяспар прыехалі ў Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Падпісацца
Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць фестываль мастацтваў беларусаў свету. Сюды прыехалі прадстаўнікі беларускіх дыяспар з розных куткоў свету – ЗША, Арменіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Эстоніі, Латвіі, Літвы і многіх рэгіёнаў Расіі.
Многія ўдзельнікі чакалі гэтага візіту вельмі доўга: у кагосьці не атрымлівалася пабываць у Беларусі з-за пандэміі каронавіруса, а ў кагосьці – па асабістых прычынах. Таму сёння шмат каго перапаўняюць эмоцыі шчасця і радасці, што яны нарэшце апынуліся на сваёй гістарычнай радзіме.
У перапынках паміж шматлікімі мерапрыемствамі, якія праходзяць у рамках культурнага форуму, карэспандэнт Sputnik Кацярына Вераб’ёва прагулялася з удзельнікамі фестывалю па мінскіх вуліцах і даведалася, як яны апынуліся за мяжой і як прасоўваюць там беларускую культуру.

Па каханне паехалі ў Арменію

Наталля Дзенісенка і Алеся Куляшова жывуць у сонечным Ерэване, але Мінск любяць не менш. Калісьці беларускі вучыліся тут ва ўніверсітэце і не строілі планаў пераехаць у іншую краіну.
Так склалася, што Наталля па студэнцкай праграме паехала на лета працаваць у ЗША, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам-армянінам. А Алеся з сяброўкай адправілася на некалькі дзён у Маскву. Гэтая паездка падарыла ёй сустрэчу са сваім вялікім каханнем, з-за якога яна пасля і пераехала ў Арменію.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваНаталля Дзенісенка і Алеся Куляшова жывуць у сонечным Ерэване
Наталья Денисенко и Олеся Кулешова живут в солнечном Ереване - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Наталля Дзенісенка і Алеся Куляшова жывуць у сонечным Ерэване
Па словах жанчын, у Ерэване яны ўсяляк прасоўваюць беларускую культуру. Разам з землякамі збіраюцца кожную нядзелю, ладзяць чаяпіцце, канцэрты, адзначаюць армянскія і беларускія святы.
Нярэдка пра беларусаў мясцовае тэлебачанне здымае праграмы. Наталля і Алеся неаднаразова станавіліся героямі выпускаў і расказвалі пра нацыянальную культуру. А сваіх сяброў-армян яны нават навучылі гатаваць дранікі.
"Армяне любяць нашы дранікі. У нас наогул прынята, каб кожнае мерапрыемства заканчвалася пачастункам. Вядома, мы заўсёды пячом дранікі, яны разыходзяцца ў першую чаргу", - усміхаюцца жанчыны.

Беларускія песні ў Сібіры

Песні "Рэкрут", "Сiнявокая" і "Беларусь мая, блакiтнавокая" ведаюць і спяваюць у Томскай вобласці, шмат у чым дзякуючы Святлане і Аляксандру Сакуліным. Мужчына кіруе эстрадным ансамблем "Белая Русь" у Томску, а Святлана выступае ў вакальным ансамблі народнай песні "Медуніца". Свой рэпертуар яны прэзентуюць і на фестывалі ў Мінску.
"У нас кіраўнік аўтаноміі беларусаў у Томску вельмі добра размаўляе на беларускай мове. Яна нам падказвае, як правільна вымаўляць, часам патрабуецца пераклад – тады таксама дапамагае", - расказаў Аляксандр.
Сужэнцы нарадзіліся ў Томскай вобласці, але іх бабулі і дзядулі маюць беларускія карані. Аляксандр і Святлана імкнуцца бываць на гістарычнай радзіме і пазнаваць яе культуру.
"У Томскай вобласці пражывае вельмі шмат беларусаў, у тым ліку ў самім Томску. У вёсках таксама жывуць беларусы – яны ў свой час пераехалі сюды. Па расказах гэтых людзей мы ведалі, што ў Беларусі вельмі здорава, прыгожа, людзі гасцінныя. Але калі прыехалі, гэта нават у некалькі разоў перасягнула тое, што нам расказвалі", - усміхаюцца муж і жонка.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваСвятлана і Аляксандр Сакуліны спяваюць беларускія песні ў Сібіры
Светлана и Александр Сакулины поют белорусские песни в Сибири - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Святлана і Аляксандр Сакуліны спяваюць беларускія песні ў Сібіры
Святлана і Аляксандр мараць, каб іх дачка Марыя таксама пабывала ў Беларусі.
"Пакуль што ў яе няма такой магчымасці. Але мы цяпер пастаянна з ёй размаўляем па тэлефоне і ўсё расказваем. Яна просіць адпраўляць больш фота і відэа", - адзначылі муж і жонка.

З іспанскім каларытам

Яшчэ адна творчая сям’я прыехала на фестываль з Іспаніі. Інэса Салаўёва нарадзілася і вырасла ў Беларусі. Шмат гадоў яна жыла ў Гродне і выступала ў ансамблі песні, танца і музыкі "Белыя Росы". Яе муж Крысціян, карэнны іспанец, таксама музыка. Яны пазнаёміліся дзякуючы музыцы ў Іспаніі, дзе Інэса з калектывам была на гастролях. Некалькі гадоў сустракаліся, а пасля пажаніліся і жанчына пераехала на радзіму мужа – у Мадрыд.
Інэсе пяць гадоў не ўдавалася прыехаць у Беларусь. Яна прызнаецца: калі была жывая яе мама, старалася бываць тут часцей. Паводле слоў беларускі, апошнім часам наведваць родныя мясціны стала праблематычна, але фестываль падарыў жанчыне магчымасць зноў пабываць на радзіме.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваІнэса Салаўёва з мужам Крысціянам
Инесса Соловьева с мужем Кристианом - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Інэса Салаўёва з мужам Крысціянам
"Калі б не гэты фестываль, мы наўрад ці змаглі б сюды прыехаць. Мы ў Еўропе, гэта як бы зусім іншы лагер", - са шкадаваннем канстатуе Інэса.
Жанчына адзначае, што і праходжанне мяжы, мякка сказаць, пакінула не самае прыемнае ўражанне.
"На беларускай мяжы ўсё было нармальна, але на літоўскай – гэта проста жах. Там мы адчулі прыніжанасць, бо трэба было выходзіць з аўтобуса ноччу, стаяць у вялізнай чарзе, каб паказаць усе свае рэчы. І на цябе там глядзяць як на злодзея. Іспанцы назіралі за гэтым і думалі: "А што гэта будзе?". У іх нават былі думкі вярнуцца назад. Гэта ўсё вельмі непрыемна і моцна адштурхвае", - адзначыла субяседніца.
Менавіта для гэтай паездкі Інэса стварыла калектыў са сваіх сяброў-іспанцаў, яны разам вывучылі песні на беларускай і іспанскай мовах.
"Мая галоўная мэта была паказаць сябрам Беларусь. Яны ніколі тут не былі і прыехалі, каб паглядзець і расказаць там, у Іспаніі, што такое Беларусь. Мы добрасумленна вывучылі восем песень. Падрыхтавалі за тры месяцы невялікую праграму з беларускага і іспанскага фальклору. Але гэта было вельмі складана для іх, бо трэба спяваць на памяць", - распавяла Інэса.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваІспанцы прыехалі выступіць у Беларусь па ініцыятыве сваёй сяброўкі Інэсы
Испанцы приехали выступить в Беларусь по инициативе своей подруги Инессы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Іспанцы прыехалі выступіць у Беларусь па ініцыятыве сваёй сяброўкі Інэсы
Гуляючы па беларускай сталіцы, яны не перастаюць захапляцца, як змяніўся Мінск. На іх думку, у кожны прыезд яны бачаць яго навейшым, сучасным, а гэта не можа не цешыць.
"Абавязкова купім у Іспанію сувеніры, адзенне з вышыванкамі і чорны хлеб. Вельмі яго любім. Нашым сябрам парэкамендавалі купіць беларускую касметыку, самі таксама возьмем", - падзяліліся планамі госці фестывалю.

Дні беларускай культуры ў Латвіі

Прыезду на фестываль чакаў і беларус Станіслаў Валадзько, які з 1991 года пражывае ў Даўгаўпілсе. Апынуўся ён там па волі лёсу: спачатку працаваў машыністам пуцявой машыны на Прыбалтыйскай чыгунцы, а пасля развалу СССР ажаніўся на латышцы і застаўся жыць у Латвіі.
"Я жыў недалёка ад сваёй радзімы, Астравецкага раёна. У адзін дзень мог з’ездзіць дадому і вярнуцца назад. Таму не лічыў, што я за мяжой", - прызнаецца субяседнік.
Станіслаў Валадзько – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў. Ён шмат сіл аддае на развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ў Латвіі. Станіслаў адзін з тых, хто стаяў каля вытокаў стварэння беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым".
"Гэта яшчэ было ў 1991-1993 гадах. З часам дзякуючы нашай працы і садзейнічанню Генеральнага консульства Беларусі нам пайшла насустрач Даўгаўпілская гарадская дума і мы адкрылі Цэнтр беларускай культуры, які фінансуецца за сродкі самакіравання. Ну, а мы як грамадская арганізацыя працуем пры гэтым Цэнтры на добраахвотных пачатках. Праводзім свае мерапрыемствы, у тым ліку Дні беларускай культуры ў розных гарадах Латвіі", - распавёў паэт і грамадскі дзеяч.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваСтаніслаў Валадзько з Даўгаўпілса
Станислав Володько из Даугавпилса - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Станіслаў Валадзько з Даўгаўпілса
Сваю любоў да Беларусі Станіслаў адлюстраваў у сваёй творчасці – ён шмат вершаў прысвяціў роднаму краю. Частка з іх пакладзена на музыку – атрымаліся добрыя, душэўныя песні.
Паэт не ўтойвае, што і ён, і беларусы, якія жывуць у Латвіі, сёння перажываюць, што на мяжы Беларусі з краінамі ЕС закрываюцца пункты пропуску.
"Каму спадабаецца, калі раз'ядноўваюць нас з нашай радзімай? Пакуль, Дзякуй богу, яшчэ такога няма – застаецца адзін пункт пропуску, праз які мы будзем вяртацца. Гэта значыць сувязь з радзімай у нас не абарваная поўнасцю, але госці з Беларусі не могуць прыехаць, сваякі таксама. Гэта нас зусім не радуе", - сказаў на заканчэнне Станіслаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
У Мінску раскажуць пра выхадцаў з Беларусі, якія баранілі Камчатку
Гала-канцэрт фестывалю мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску
"Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю…": вершы пра жытні скарб
Стужка навiн
0