Такаева чакаюць з афіцыйным візітам у Беларусі

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2023
Падпісацца
Беларускі прэм’ер адзначыў, што зручнай нагодай для паездкі лідара Казахстана ў рэспубліку можа стаць пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое адбудзецца ў канцы лістапада.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка перадаў прэзідэнту Казахстана Касыму-Жамарту Такаеву запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі наведаць рэспубліку з афіцыйным візітам.
Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што прайшло ўжо дастаткова шмат часу з моманту апошняга візіту казахстанскага лідара ў нашу краіну.
"Мяркую, што зручная нагода для гэтага – згаданае вамі пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое адбудзецца 23 лістапада. Мы былі б вельмі рады, калі б ваш графік дазволіў здзейсніць візіт напярэдадні гэтага мерапрыемства", - адзначыў Галоўчанка, відэафрагмент з сустрэчы з Такаевым размясціла прэс-служба Саўміна Беларусі.
Паводле яго слоў, прыезд прэзідэнта Казахстана ў Беларусь стаў бы важнейшым крокам на шляху далейшага развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, "якое з’яўляецца сапраўды стратэгічным і нясе поспехі і выгады для нашых абедзвюх дзяржаў".
Беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае Раман Галоўчанка, удзельнічае ў рабоце міжнароднай прамысловай выставы "Иннопром. Казахстан" у Астане.
Як паведамляў раней прэм’ер рэспублікі, Беларусь і Казахстан нагандлявалі за сем месяцаў бягучага года на 700 млн долараў. Асновай айчыннага экспарту сталі трактары, камбайны, пажарная тэхніка, прадукты харчавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Галоўчанка: Беларусь і Казахстан будуць паглыбляць кааперацыю ў прамысловасці
Казахстан дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб стабілізацыі курсаў валюты
Кіраўнік МЗС Беларусі даў ацэнку адносінам з Казахстанам
Стужка навiн
0