Боевая работа САУ Гиацинт-С группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

УСУ абстралялі Бранскую вобласць касетнымі боепрыпасамі

© Sputnik / Анастасия Ткаченко / Перайсці ў медыябанкУСУ абстралялі пасёлак Клімава ў Бранскай вобласці
УСУ абстралялі пасёлак Клімава ў Бранскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 03.10.2023
Падпісацца
Кіеўскі рэжым рэгулярна абстрэльвае прыгранічныя расійскія тэрыторыі, наносіць удары дронамі і здзяйсняе дыверсіі.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Украінскія вайскоўцы абстралялі касетнымі боепрыпасамі пасёлак Клімава, пра гэта паведаміў паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
"Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
У выніку абстрэлу пашкоджаны некалькі жылых дамоў і гаспадарчых будынкаў, абследаванне тэрыторыі працягваецца.
Клімаўскі раён – адзін з шасці раёнаў Бранскай вобласці, які мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны і рэгулярна падвяргаецца абстрэлам. У Бранскай вобласці дзейнічае жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.
Украінскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць прыгранчіныя расійскія тэрыторыі, прадпрымаючы спробы нанесці ўдары з беспілотнікаў, а таксама здзяйсняюць дыверсіі. Асноўны ўдар прыпадае на прыгранічча: Курскую, Бранскую, Белгарадскую вобласці і Крым. Часам атакам падвяргаецца і цэнтральная частка Расіі.

Што такое касетныя боепрыпасы

Касетны боепрыпас уяўляе сабой металічную абалонку, у якой сканцэнтравана пэўная колькасць суббоепрыпасаў.
Як тлумачыў начальнік супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі падпалкоўнік Руслан Гірылюк, касетныя боепрыпасы б’юць па вялікай плошчы і вельмі небяспечныя як для вайскоўцаў, так і для цывільнага насельніцтва. Самі боепрыпасы невялікага памеру і масы, аднак яны раскрываюцца ў паветры і ахопліваюць больш вялікую плошчу, чым стандартныя боепрыпасы.
Найбольшую небяспеку для цывільнага насельніцтва яны ўяўляюць у момант выкіду ў населеных пунктах і месцах з вялікай колькасцю людзей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ЗША павінны перагледзець адпраўку касетных боепрыпасаў Кіеву – спецдакладчык
Касетныя боепрыпасы: чаму забаронены і чым небяспечны – інфаграфіка
Расія можа перагледзець рашэнне аб невыкарыстанні касетных боепрыпасаў
Стужка навiн
0