У Парыжы на аўкцыён выставілі работы Суціна і Шагала

© Public DomainМарк Шагал
Марк Шагал - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2023
Падпісацца
Мастацкія творы ўраджэнцаў Беларусі ацанілі ў сотні тысяч еўра і гэта толькі папярэдняя ацэнка, таму што падчас аўкцыёну кошт можа значна вырасці.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. На аўкцыёне Sotheby’s 20 кастрычніка можна будзе набыць карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія родам з Беларусі – Хаіма Суціна і Марка Шагала.
Найбуйнейшы аўкцыённы дом правядзе ў Парыжы таргі творамі мастацтва, якія належаць пэндзлю яркіх прадстаўнікоў імпрэсіянізму і мадэрну.
"Шагал і Суцін нагадваюць нам пра час, калі Парыж быў цэнтрам свету", - гаворыцца ў анонсе аўкцыёну Sotheby's.
© Photo : Sotheby's"Кветкі, грушы і вінаград", Марк Шагал
Цветы, груши и виноград, Марк Шагал - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2023
"Кветкі, грушы і вінаград", Марк Шагал
Сярод мноства лотаў можна ўбачыць работы Амедэа Мадзільяні, Рэнэ Магрыта, Анры Маціса, П’ера-Агюста Рэнуара, Густава Клімта, Пабла Пікасо, Сальвадора Далі, Жаана Міро. Усяго ўвазе публікі будзе прадстаўлена 95 работ.
Самы вялікі эстымейт у 600-800 тыс еўра заяўлены на карціну Хаіма Суціна – "Сельскі пейзаж у Серы". І гэта толькі пачатковы кошт, які падчас аўкцыёну пры попыце можа значна вырасці.
© Photo : sothebys"Сельскі пейзаж у Серы", Хаім Суцін
Сельский пейзаж в Сере, Хаим Сутин - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2023
"Сельскі пейзаж у Серы", Хаім Суцін
Таксама Sotheby’s прапануе аматарам сучаснага мастацтва яшчэ дзве работы ўраджэнца Віцебска Марка Шагала. Гэта "Кветкі, грушы і вінаград" і "Два букеты" за 220-350 і 200-300 тыс еўра адпаведна.
У Беларусі карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія нарадзіліся і выраслі на беларускай тэрыторыі, але вядомасць набылі ў Францыі, можна ўбачыць у галерэі "Арт Беларусь".
© Photo : Sotheby's"Два букеты", Марк Шагал
Два букета, Марк Шагал - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2023
"Два букеты", Марк Шагал
Карціна Хаіма Суціна "Ева" да гэтага часу з’яўляецца самай дарагой жывапіснай работай у рэспубліцы. Прыблізна яна ацэньваецца ў 2 млн еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Шэдэўр сюррэалізму Рэнэ Магрыта і віцебская хата Шагала выстаўлены на аўкцыён
Карціны з калекцыі "Белгазпрамбанка" вярнуліся ў галерэю – відэа
Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі
Стужка навiн
0