Гуманитарное разминирование Авдеевки отдельной инженерной бригадой ЦВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сям’я журналіста Sputnik пацярпела ад беспілотніка УСУ пад Белгарадам, дзіця загінула

© SputnikЖурналіст Sputnik Хайбар Акіфі, архіўнае фота
Журналіст Sputnik Хайбар Акіфі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2023
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы правялі атаку з выкарыстаннем БПЛА ў ноч на чацвер, СПА РФ збіла дрон, але абломкі ўпалі на дом, дзе былі людзі.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. У выніку дрона УСУ пад Белгарадам раненні атрымалі журналіст Sputnik Хайбар Акіфі і яго жонка, загінула іх чатырохгадовая дачка, паведаміў РІА Навіны генеральны дырэктар "России сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Сёння раніцай губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў праінфармаваў, што ўкраінскія вайскоўцы з выкарыстаннем БПЛА распачалі спробу атакаваць Белгарад. Дрон быў збіты СПА РФ на падлёце да горада. Аднак яго абломкі ўпалі на ўскраіне горада, у выніку чаго загарэўся прыватны дом. Тры чалавекі загінулі, адзін з іх – маленькае дзіця, напісаў губернатар у сваім Telegram-канале.
"У выніку ўдару ўкраінскага дрона цяжка паранены і знаходзіцца ў рэанімацыі наш супрацоўнік, 29-гадовы Хайбар Акіфі, які працуе ў афганскай рэдакцыі Sputnik, і яго руская жонка Алеся. Адбылася велізарная трагедыя: яна страціла бацькоў і сям’я страціла дзіця – загінула іх 4-гадовая дачка Аміна", - сказаў Кісялёў.
Гендырэктар "России сегодня" выказаў упэўненасць, што УСУ наносяць тэрарыстычныя атакі па мірных сёлах у РФ ад адчаю, у адказ на тое, што адбываецца на франтах.
Ён таксама паведаміў, што цяпер робіцца ўсё, каб дапамагчы сям’і журналіста Sputnik, падтрымаць мужа і жонку, вылечыць і абазначыць будучыню.
"На жаль, гэта не першыя страты ў нас, у нашым журналісцкім корпусе: мы памятаем і Андрэя Сценіна, які загінуў у 2014 годзе, і Расціслава Жураўлёва, нашага ваенкора, які загінуў гэтым летам і пахаваны ў Екацярынбурзе", - дадаў Кісялёў.
Сёння раніцай губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы з выкарстаннем БПЛА распачалі спробу атакаваць Белгарад. Дрон быў збіты СПА РФ на падлёце да горада. Аднак яго абломкі ўпалі на ўскраіне, у выніку чаго загарэўся прыватны дом.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расійская СПА знішчыла два ўкраінскія беспілотнікі над Бранскай вобласцю
Бортнікаў: Еўрасаюз рыхтуе баевікоў для Украіны
Грызлоў: "клопат" Захаду пра данбаскіх дзяцей – не больш, чым спектакль
Стужка навiн
0