Sputnik і RT карыстаюцца папулярнасцю ў Лацінскай Амерыцы

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкЛагатып тэлеканала RT (Russia Today)
Лагатып тэлеканала RT (Russia Today) - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2023
Падпісацца
Амерыканскі інстытут United States Institute of Peace правёў даследаванне, і яно паказала, што Sputnik і RT не знізілі сваю папулярнасць у Лацінскай Амерыцы пасля пачатку РФ спецаперацыі, а Расія да гэтага часу мае значную падтрымку сярод жыхароў рэгіёна.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Навінавае агенцтва Sputnik і тэлеканал RT карыстаюцца папулярнасцю ў Лацінскай Амерыцы. Гэта вынікае з даследавання амерыканскага інстытута United States Institute of Peace (USIP), які быў заснаваны і фінансуецца кангрэсам ЗША.
У даследаванні, аўтарамі якога, у тым ліку, з'яўляюцца амерыканскі журналіст і заснавальнік кансалтынгавай фірмы ў сферы бяспекі IBI Consultants Дуглас Фарах, а таксама аналітык і старэйшы супрацоўнік IBI Consultants Раман Ортыз, гаворыцца, што іспанамоўныя службы Sputnik і RT уплывовыя і працягваюць пашыраць ахоп аўдыторыі.
"Поспех Actualidad RT і Sputnik Mundo шмат у чым тлумачыцца іх здольнасцю выбудоўваць партнёрства і даносіць да спажыўца кантэнт праз шырокую сетку розных платформ-распаўсюджвальнікаў у Лацінскай Амерыцы, што значна павялічвае іх аўдыторыю і аўтарытэтнасць", - гаворыцца ў дакладзе.
У ім таксама звяртаецца ўвага на высокую якасць праграм і прывабнасць кантэнту RT.
Па даных аўтараў даследавання, расійскія мас-медыя не страцілі сваёй высокай папулярнасці пасля таго, як Расія пачала спецаперацыю ва Украіне, а РФ у цяперашні час карыстаецца значнай падтрымкай у жыхароў рэгіёна. Пры гэтым, сказана ў дакладзе, уплыў ЗША стаў слабейшы.
"Нягледзячы на... значныя інвестыцыі і праграмы дапамогі, перад якімі гаснуць меры Расіі.., толькі адна краіна, маленькая Коста-Рыка, пагадзілася прытрымлівацца санкцыйнага рэжыму супраць Расіі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.
Падобную сітуацыю аўтары даследавання назвалі дзіўнай. Яны спасылаюцца на аднаго з еўрапейскіх дыпламатаў, паводле слоў якога Расія згуляла ўнічыю з ЗША на іх жа полі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Заходнія мадэлі штучнага інтэлекту вучацца на даных RT і Sputnik – СМІ
Месца заходніх СМІ ў Афрыцы займаюць Sputnik і RT
Заканадаўцы РФ і Беларусі заклікалі органы ўлады пашырыць працу са Sputnik
Стужка навiн
0