Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў: для Масквы і Мінска сёння адкрываюцца вялікія перспектывы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2023
Падпісацца
Пасол Расіі ў Беларусі пазітыўна ацэньвае вынікі міжнароднага форуму "Адзін пояс – адзін шлях" і лічыць, што дзвюм саюзным краінам лёгка сумясціць свой праект з іншымі еўразійскімі ініцыятывамі.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Падыход Расіі і Беларусі да выбудоўвання супрацоўніцтва з іншымі краінамі і структурамі сугучны прынцыпам, на якіх грунтуецца праект "Адзін пояс – адзін шлях", заявіў Sputnik пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
На думку пасла, міжнародны форум "Адзін пояс – адзін шлях", які прайшоў напярэдадні ў Пекіне, сведчыць аб прывабнасці аднайменнага праекта, таму што ў мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 150 дэлегацый з розных краін і арганізацый.

"Гэтыя планы (праекта "Адзін пояс-адзін шлях" - Sputnik) адпавядаюць духу часу і ўдала ўпісваюцца ў аб’ектыўныя працэсы, якія адбываюцца на фоне трансфармацыі глабальнага светапарадку – развіццё шматпалярнасці, дэцэнтралізацыя, ссоўванне эканамічнага патэнцыялу на Усход і Поўдзень", - упэўнен Грызлоў.

На думку дыпламата, цяпер для Масквы і Мінска адкрываюцца вялікія перспектывы, у тым ліку ў вырашэнні актуальных задач – ад выбудоўвання новых лагістычных маршрутаў і нарошчвання экспарту да выхаду на новыя рынкі.
"Важна, што мы не проста актыўна ўдзельнічаем у гэтых працэсах, а задаем новыя стандарты", - падкрэсліў Грызлоў.
Ён звярнуў увагу, што ў Саюзнай дзяржаве ўжо рэалізуюцца такія задачы як устараненне эканамічных і іншых бар’ераў, сінхранізацыя заканадаўчай базы, спрашчэнне мытных рэжымаў, разлікі ў нацвалютах.
"Больш за тое, ахоп сфер дзейнасці і зададзены расійска-беларускім саюзам тэмп працы моцна апярэджваюць любыя іншыя ініцыятывы, накіраваныя на збліжэнне эканомік", - акцэнтуе ўвагу пасол.
Пасол канстатуе, што працягваецца і спалучэнне інтэграцыйных працэсаў рознай скорасці і глыбіні па ўсёй Еўразіі ў рамках ЕАЭС, ШАС і іншых фарматаў. Сярод іх – "Адзін пояс – адзін шлях".
Натуральным чынам фарміруецца "Вялікае Еўразійскае партнёрства". Яно адкрыта для ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў. Менавіта гэтую канцэпцыю, нагадвае Грызлоў, у 2015 годзе сфармуліраваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Прагрэс, якога Расія і Беларусь дасягнулі ў саюзным будаўніцтве, робіць магчымай паспяховую і лёгкую "стыкоўку" нашага праекта з іншымі еўразійскімі ініцыятывамі. Гэта дакладна прасочваецца на прыкладзе Еўразійскага эканамічнага саюза, з якім дзеючыя ў рамках Саюзнай дзяржавы механізмы спалучаюцца практычна бясшвоўна", - адзначыў пасол.
На яго думку, "Вялікая Еўразія" ступіла ў будучыню, а Захад губляе свае пазіцыі і папросту не можа гэтаму штосьці супрацьпаставіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінэнерга: працэс стварэння адзінага энергарынку – на завяршальнай стадыі
Лукашэнка: Захад плануе рассячы адзінства Беларусі і Расіі
Залатароў: Расія і Беларусь – найбольш надзейныя партнёры ў прамысловасці
Стужка навiн
0