Кірыл Вышынскі стаў галоўным рэдактарам радыё Sputnik

© Sputnik / Максим БлиновКірыл Вышынскі
Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2023
Падпісацца
Да назначэння вядомы журналіст займаў пасаду выканаўчага дырэктара медыягрупы "Россия сегодня".
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Вядомы расійскі журналіст, член Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце РФ Кірыл Вышынскі прызначаны галоўным рэдактарам радыё Sputnik.
Раней Вышынскі займаў пасаду выканаўчага дырэктара "Россия сегодня".
Новы кіраўнік радыё Sputnik ужо заявіў аб амбіцыйных задачах.
"Згуртаваны і вельмі працаздольны калектыў, цікавыя аўтары праграм – усё гэта задае высокую планку і дае магчымасць ставіць сур’ёзныя задачы па заваяванні новых вышынь. Да іх мы і будзем ісці разам", - адзначыў ён у прэс-рэлізе.
Журналіст падкрэсліў, што некалі "Радио Sputnik" зрабіла вельмі дзерзкі крок, перайшоўшы з інтэрнета ў радыёэфір, і даказаўшы, што можа быць цікавым шырокай аўдыторыі.

Хто такі Вышынскі

Кірыл Вышынскі нарадзіўся ў 1967 годзе ў Днепрапятроўску, скончыў філфак Днепрапятроўскага дзяржуніверсітэта.
Амаль 30 год ён правёў у прафесійнай журналістыцы, працаваў на ТБ, друкаваных СМІ, на радыё.
У 2006-2014 гадах Вышынскі працаваў уласным карэспандэнтам УДТРК ва Украіне, потым, да 2018 года – галоўрэдам інтэрнэт-партала РІА Навіны Украіна.
У маі 2018 года ён быў затрыманы СБУ. Журналіста абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, больш за год ён знаходзіўся пад вартай па рашэнні ўкраінскага суда. Вышынскага адпусцілі толькі ў жніўні 2019 года, і ён вярнуўся ў Маскву. Ва Украіне абвінавачанне супраць яго да гэтага часу не знята.
Вышынскі ўзнагароджаны медалём ордэна "За заслуги перед Отечеством" I ступені і прэміяй урада Расійскай Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вышынскі: не ўсе блогеры, хто размаўляе пра гісторыю, разбіраюцца ў ёй
Выступленне Вышынскага на пасяджэнні Савета бяспекі ААН па русафобіі – відэа
Кірыла Вышынскага ўзнагародзілі прэміяй урада РФ
Стужка навiн
0