Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2024
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў, што мяняецца ў правілах прыёму мэтавікоў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Грызлоў: у Беларусі можа з’явіцца больш філіялаў расійскіх ВНУ

© Sputnik / Яков Андреев / Перайсці ў медыябанкСтудэнты
Студэнты - Sputnik Беларусь, 1920, 25.10.2023
Падпісацца
Беларускія студэнты могуць бесперашкодна паступаць у расійскія ВНУ, у тым ліку – на бясплатнай аснове.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Урад Расіі выдзеліў у гэтым годзе квоту ў 1 300 месцаў для беларускіх студэнтаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў перад пачаткам форуму інжынерна-тэхналагічных ВНУ Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў пасла, гэта вельмі важнае рашэнне, якое мае стратэгічную лінію, у тым ліку – ажыццяўленне роўных праў на атрыманне належнай адукацыі.

"І ў Беларусі і ў Расіі ёсць цудоўныя ВНУ. Хацелася б, каб доступ да іх быў роўны", - адзначыў дыпламат.

Грызлоў нагадаў, што Расія дае магчымасць беларускім студэнтам вучыцца бясплатна па ўрадавай квоце. У бягучым годзе яна складала 1 300 месцаў. Таксама вучацца і расіяне ў беларускіх ВНУ.
Пасол выказаў пажаданне, каб у Беларусі было больш філіялаў расійскіх ВНУ.
Грызлоў расказаў, што сярод беларускіх абітурыентаў карыстаецца папулярнасцю Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт, а таксама Інстытут дакладнай механікі і оптыкі.
Ён нагадаў, што ў Беларусі створана атамная галіна, а ў Расіі ёсць інстытут "МИФИ ", які рыхтуе спецыялістаў у ядзернай сферы.
"Думаю, што туды павінны паступаць беларускія абітурыенты для таго, каб гэта галіна была ўжо менавіта беларускай", - падсумаваў ён.

Расійскія ВНУ ў Беларусі

На дадзены момант у Мінску ёсць два філіялы расійскіх ВНУ – РДСУ і РЭУ імя Пляханава.
У сацыяльным універсітэце (РДСУ) рыхтуюць юрыстаў, менеджараў, спецыялістаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, псіхолагаў і нават канфліктолагаў.
У "Пляханаўцы" некалькі напрамкаў: эканоміка, менеджмент, гандлёвая справа, таваразнаўства, тэхналогіі і арганізацыя грамадскага харчавання, юрыспрудэнцыя, сацыялогія і інфарматыка.
Акрамя філіялаў, у Магілёве працуе Беларуска-расійскі ўніверсітэт, дзе студэнты з дзвюх краін могуць атрымаць падвойны дыплом – беларускага і расійскага ўзору. Рыхтуюць там машынабудаўнікоў, электратэхнікаў, інжынераў і эканамістаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ВНУ Расіі чакаюць беларускіх студэнтаў – відэа
Расійскія ВНУ прынялі ўдзел у выставе "ТэхІнаПрам" у Мінску
Лукашэнка вырашыў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні
Стужка навiн
0