Відэа

АДКБ: стан і перспектывы развіцця блока – відэа

Падпісацца
У чацвер, 16 лістапада, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Масква – Мінск – Астана – Бішкек – Ерэван на тэму: "Вынікі вучэння "Баявое брацтва-2023". Удасканаленне ваеннага складальніка АДКБ".
У верасні – кастрычніку 2023 года ў рамках маштабнага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое брацтва-2023" ва Усходне-Еўрапейскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах з Войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ адпрацоўваўся комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні, вырашэнні канфлікту і пасляканфліктым урэгуляванні.
На тэрыторыі Беларусі манеўры праходзілі на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У іх прынялі ўдзел звыш 2 500 вайскоўцаў і больш за 500 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
У рамках агульных мерапрыемстваў адбыліся чатыры спецнавучанні:
"Пошук", падчас якога была задзейнічана разведка,
"Бар’ер" з сіламі і сродкамі РХБА і медзабеспячэння,
"Эшалон-2023" з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войск АДКБ,
"Узаемадзеянне-2023", падчас якога калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ адпрацавалі задачы па прымяненні сіл і сродкаў у мэтах урэгулявання крызіснай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.
У сувязі з 20-гадовым юбілеем Аб’яднанага штаба АДКБ, які адзначаецца ў 2023 годзе, падчас прэс-канферэнцыі разглядаліся пытанні аб асноўных выніках дзейнасці па ўдасканаленні ваеннага складальніка АДКБ, у тым ліку аб развіцці сістэмы калектыўнай бяспекі, Цэнтры крызіснага рэагавання, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і каардынацыі падрыхтоўкі кадраў для ўзброеных сіл дзяржаў-членаў АДКБ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў пракаменціраваў вучэнні АДКБ, якія прайшлі ў Беларусі
Генеральны сакратар АДКБ: канфлікты становяцца інструментам геапалітычнай канфрантацыі
Актыўная фаза вучэнняў АДКБ "Непарушнае брацтва" прайшла ў Кыргызстане – відэа
Стужка навiн
0