Відэа

Суд гісторыі на Нюрнбергскім працэсе 1945-1946 гадоў – архіўнае відэа

Падпісацца
Нюрнбергскі працэс пачаўся 20 лістапада 1945-га і завяршыўся 1 кастрычніка 1946 года. Глядзіце на архіўных кадрах, як міжнародны ваенны трыбунал асудзіў нацызм.
Авіяцыя саюзнікаў падвергла Нюрнберг масіраванай бамбардзіроўцы 2 студзеня 1945 года. Старая частка старажытнага нямецкага горада ператварылася ў руіны. Аднак амаль непашкоджаным застаўся Палац Правасуддзя на Фюртэрштрасэ.
Тут на працягу 218 дзён з 20 лістапада 1945 па 1 кастрычніка 1946 года засядаў Міжнародны ваенны трыбунал, які быў сфарміраваны з прадстаўнікоў чатырох вялікіх дзяржаў.
Галоўныя абвінаваўцы:
ад ЗША – Роберт Джэксан,
ад СССР – Раман Рудэнка,
ад Вялікабрытаніі – Хартлі Шоўкрос,
ад Францыі – Шампецье дэ Рып.
Перад судом паўсталі верхаводы нацысцкай Германіі. Ім прад’явілі абвінавачанне ў змове супраць міру ва ўсім свеце, у планаванні, развязванні і правядзенні агрэсіўнай вайны, у злачынствах і парушэннях ваеннага права, у злачынствах супраць чалавецтва.
Спатрэбілася больш за 400 судовых слуханняў, перш чым трыбунал прызнаў СС, СД, Гестапа і кіраўніцтва нацысцкай партыі злачыннымі арганізацыямі.
Да пакарання смерцю праз павешанне прыгавораны 12 падсудных. Да пажыццёвага тэрміну – трое. Яшчэ чацвёра – да 20, 15 і 10 гадоў турэмнага зняволення. Трое апраўданы.
Смяротныя прыгаворы прыведзены ў выкананне ў ноч на 16 кастрычніка 1946 года ў спартзале Нюрнбергскай турмы. Герынг атруціўся ў камеры незадоўга да пакарання.
Целы былі крэміраваны. Прах развеялі з самалёта.
Астатнія злачынцы ўтрымліваліся ў турме Шпандау ў Заходнім Берліне.
Да 1966 года з сямі зняволеных выйшлі на волю шасцёра. У турме заставаўся толькі Рудольф Гес. 17 жніўня 1987 года 93-гадовы Гес быў знойдзены мёртвым у альтанцы ў двары турмы з электрычным провадам, зацягнутым на шыі.
Нюрнбергскі працэс называюць судом гісторыі. Галоўнае значэнне Нюрнбергскага працэсу заключаецца ў прызнанні агрэсіі найбуйнейшым міжнародным злачынствам. Нюрнбергскі працэс быў галоўным этапам у разгроме нацызму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0