Лукашэнка: Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Таджыкістанам

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2023
Падпісацца
Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Палацы Незалежнасці са сваім таджыкскім калегам Эмамалі Рахмонам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Сустракаем Вас як друга. Вы вельмі блізкі беларускаму народу, вас вельмі добра ведаюць", - прывітаў беларускі лідар высокага госця.
Пасля чаго дадаў, што прэзідэнта Таджыкістана паважаюць за яго "адкрытасць, прастату, душэўнасць, як і ўвесь таджыкскі народ".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка ў Таджыкістане няпростая, аднак эканоміка краіны працягвае развівацца.
"Я вельмі рад, што вы паступова, але ўпэўнена прыбаўляеце ў электраэнергетыцы. Я буду вельмі рад, калі вы вялікую колькасць электраэнергіі будзеце прадаваць у тым рэгіёне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аб тавараабароце

Што да двухбаковых адносін, то беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе гандлёвы абарот паміж дзвюма краінамі набліжаецца да 100 мільёнаў долараў. Пры гэтым Беларусь гатова і ў далейшым яго нарошчваць.
"Пад $100 млн мы асвоім тавараабарот. Але я хачу, каб вы разумелі: мы гатовы вашу прадукцыю, асабліва сельскагаспадарчую (якой у нас, на жаль, няма) купляць у любых аб'ёмах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго сказаў, што ад Таджыкістана паступіла просьба аб стварэнні ў Беларусі "магутнага гандлёвага цэнтра".
"Вы павінны ведаць, што мы ўсё зробім для таго, каб ён тут быў. Мы прапанавалі вашым ініцыятарам тры месцы ў Мінску. Калі не задавальняе, падбяром яшчэ ўчастак. Гатоў сумесна з вамі ў гэтых адносінах працаваць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць запатрабаваны алюміній, бавоўна, іншыя тавары, што вырабляюцца ў Таджыкістане, у сувязі з чым тавараабарот можна павялічваць "у такой ступені, у якой гэта неабходна для дружалюбнага нам Таджыкістана".
"Словам, і эканоміка, і палітыка, і гуманітарная сферы ў нас развіваюцца нядрэнна. І ў ваенна-тэхнічных адносінах мы таксама працуем нядрэнна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Сустрэча напярэдадні саміту

Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў у Мінск напярэдадні саміту АДКБ, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чацвер, 23 лістапада.
На сустрэчы запланавана абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначэнне будучых задач, а таксама прыняцце шэрага дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падпісанне выніковых дакументаў сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ  - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2023
Прадстаўнікі АДКБ падпісалі ў Мінску сумесныя дакументы
Стужка навiн
0