Боевая работа САУ Гиацинт-С группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Шайгу: УСУ страцілі больш за 380 тысяч вайскоўцаў з пачатку СВА

© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр абароны РФ Сяргей Шайгу
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2023
Падпісацца
У зоне баявых дзеянняў знішчана звыш 5,8 тысячы баевікоў-наёмнікаў з Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Страты ўзброеных сіл Украіны з пачатку расійскай спецаперацыі перавысілі 383 тысячы вайскоўцаў забітымі і параненымі, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Пры гэтым, як звярнуў увагу кіраўнік Мінабароны РФ, толькі падчас контрнаступлення, пачатага 4 чэрвеня бягучага года, украінскія войскі страцілі 159 тысяч вайскоўцаў.
"Не пераадолеўшы тактычную зону абароны нашых войск, праціўнік быў спынены і панёс каласальныя страты", - сказаў ён у аўторак на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства з удзелам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Міністр падкрэсліў, што ў зоне баявых дзеянняў былі знішчаны ў тым ліку замежныя байцы-наёмнікі, у прыватнасці, ваенныя з Польшчы, ЗША, Брытаніі і іншых краін – усяго больш за 5 800 чалавек.
Шайгу адзначыў, што Украіна правяла дзевяць мабілізацый, зараз ідзе дзесятая хваля. Паводле яго слоў, у войскі прызываюцца ў тым ліку абмежавана прыдатныя да ваеннай службы.
Што да ваеннай тэхнікі, то страты ўкраінскіх сіл перавысілі 14 тысяч танкаў і іншай бронетэхнікі, 553 самалёты і 259 верталётаў, а таксама 8,5 тысяч гармат палявой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.

Краіна-банкрут

Кіраўнік Мінабароны Расіі расказаў, што пры падтрымцы краін блока НАТА Кіеву былі пастаўлены больш як 5 тысяч танкаў, БМП і бронетранспарцёраў, 28 самалётаў, 87 верталётаў, 23 тысячы беспілотнікаў, звыш 1 300 артылерыйскіх сістэм і мільёны снарадаў гарматных калібраў.
Ён праінфармаваў, што Украіна на дадзены момант атрымала ад заходніх спонсараў 203 млрд долараў, што на 30 млрд больш, чым яе ВУП.
"Фактычна гэта краіна-банкрут, бо значная частка гэтых сродкаў – крэдыты, якія падлягаюць вяртанню", - канстатаваў Шайгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін: правядзенне спецыяльнай аперацыі выявіла шэраг праблем
Калегія Мінабароны РФ з удзелам Пуціна і Шайгу – трансляцыя
Пуцін: мір будзе, калі Расія дасягне сваіх мэт у СВА
Стужка навiн
0