Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Александрынскі і Купалаўскі тэатры падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна Купалаўскага тэатра
Сцэна Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2023
Падпісацца
Напярэдадні падпісання дакумента ў Мінску стартаваў адукацыйны праект пад эгідай Александрынскага тэатра для маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр) і беларускі Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дырэктар "Александрынкі" Сяргей Емяльянаў расказаў, што яны даўно супрацоўнічаюць з тэатрам імя Янкі Купалы, а гэта пагадненне толькі пацвярджае ўзаемную цікавасць да развіцця культурных сувязей.
Акрамя таго, дадаў кіраўнік расійскага драмтэатра, ужо ёсць пэўныя сумесныя планы. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць правядзення ўзаемных дзён – "Александрынкі" ў Беларусі і беларускага тэатра ў Расіі.
"Гэта свайго роду прарыў. У Маскве праходзілі Дні Беларусі. І ў рамках гэтых дзён паказвалі спектакль "Паўлінка". А ў Пецярбургу гэтага не было. Але не трэба забываць, што культурная сталіца Расіі – Санкт-Пецярбург, і нацыянальны драмтэатр краіны знаходзіцца ў Піцеры", - адзначыў Емяльянаў.
У рамках візіту ў Мінск запланавана сустрэча дырэктара "Александрынкі" з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Беларусі, дзе бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння тэатральнай супольнасці дзвюх краін.
© Photo : Пресс-служба Александрийского театраПадпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі і беларускім Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы
Подписание соглашения о сотрудничестве между Национальным драматическим театром России и белорусским Национальным академическим театром Янки Купалы  - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2023
Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі і беларускім Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы
Напярэдадні ў Мінску стартаваў адукацыйны міжнародны праект "Нацыянальная тэатральная школа" пад эгідай Александрынскага тэатра, слухачамі якога сталі больш як 30 маладых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Статуэтка Залатога Віцязя - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2023
Беларускаму тэатру ўручылі "Залатога Віцязя"
Стужка навiн
0