Набывае моц забарона на лоўлю ментуза

© Sputnik / Татьяна ФедоренкоЗімовая рыбалка
Зімовая рыбалка - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2023
Падпісацца
Парушальнікам забароны на вылаў ментуза пагражае вялікі штраф або крымінальная адказнасць – калі будзе здабыта пэўная клолькасць асобін гэтага віду.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Штогадовая нераставая забарона на лоўлю ментуза на ўсіх вадаёмах фонду рыбалоўных угоддзяў Беларусі набыла моц у панядзелак.
Яна працягнецца да 28 лютага 2024 года.
Сезонная забарона прадугледжана дзеючым заканадаўствам Беларусі. Згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, існуюць пэўныя забароны на вылаў той ці іншай рыбы.
Тым, хто парушыць забарону, пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічынь, а таксама пакрыццё шкоды прычыненай навакольнаму асяроддзю за незаконную здабычу ментуза ў памеры 27 базавых велічынь за кожную асобіну.
Калі будзе вылаўлена чатыры і больш асобіны, рыбалова чакае крымінальная адказнасць.
Каб не быць прыцягнутым да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, рыбалову, які злавіў ментуза у перыяд забароны, варта выпусціць рыбу назад у вадаём.
Мянтуз – драпежная донная рыба, якая водзіцца ў рэках і азёрах з чыстай і халоднай вадой. Палаваспелым мянтуз становіцца ў 3-4 гады. Самкі нерастуюць не штогод, а прапускаюць адзін-два сезоны для аднаўлення сіл.
У снежні, калі вадаёмы замярзаюць, рыба пачынае масава рухацца на нераст. Для нераставання рыбе дастаткова тэмпературы вады каля 1-3°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сцерлядзь - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2022
Беларусь і Расія зарыбяць Днепр сцерляддзю
Стужка навiн
0