Беларусь далучылася да 11 пагадненняў у рамках ШАС

© Sputnik / Фотохост-агентство sco-russia2020.ru / Перайсці ў медыябанкФлажок з лагатыпам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС)
Флажок з лагатыпам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2024
Падпісацца
Рэспубліка, якая мае на гэты момант статус назіральніка, рыхтуецца стаць паўнапраўным членам гэтай міжнароднай арганізацыі ў 2024 годзе.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Саўмін Беларусі прыняў пастанову аб далучэнні рэспублікі да 11 міжнародных пагадненняў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дакумент №976 ад 29 снежня апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам краіна далучаецца да мемарандума паміж урадамі дзяржаў-удзельніц ШАС аб асноўных мэтах і напрамках рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва і запуску працэсу па стварэнні спрыяльных умоў у галіне гандлю і інвестыцый, які быў падпісаны ў Алматы 14 верасня 2001 года, і пратакола да яго, падпісанага ў Шанхаі 28 мая 2002 года.
Таксама Беларусь далучаецца да пагаднення аб тэхнічнай абароне інфармацыі ў рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС. Гэты дакумент быў падпісаны ў Шанхаі 15 чэрвеня 2006 года.
Акрамя таго, Мінск ратыфікуе наступныя дакументы:
пагадненне ў галіне культуры, падпісанае ў Бішкеку 16 жніўня 2007 года;
міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, падпісанае ў Ташкенце 11 чэрвеня 2010 года;
пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя, падпісанае ў Астане 15 чэрвеня 2011 года;
пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, падпісанае ў Бішкеку 13 верасня 2013 года;
пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне СМІ, падпісанае ў Бішкеку 14 чэрвеня 2019 года;
міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы аб’ектаў культурнай спадчыны, падпісанае ў Душанбэ 17 верасня 2021 года;
пратакол паміж мытнымі службамі дзяржаў-членаў ШАС аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі службовых асоб мытных органаў, падпісаны ў Пекіне 14 кастрычніка 2009 года;
пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве (аб’яднанні) у рамках ШАС, падпісанае ў Маскве 26 кастрычніка 2005 года.
У пастанове гаворыцца, што яна прынята ў рамках працэсу атрымання беларускім бокам статусу дзяржавы-члена ШАС. Дакумент вызначае адказныя дзяржорганы па рэалізацыі гэтых міжнародных пагадненняў і даручае МЗС накіраваць апавяшчэнні аб далучэнні Беларусі да гэтых міжнародных дагавораў.

Беларусь і ШАС

У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва на дадзены момант уваходзяць Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан, Іран і Узбекістан. Беларусь пакуль што мае статус назіральніка.
Мінск раней ужо далучыўся да шэрага дакументаў арганізацыі і да 15 красавіка 2024 года павінен падтрымаць астатнія. Раней адзначалася, што Беларусь можа стаць паўнапраўным членам арганізацыі ў ліпені 2024-га падчас саміту ў Казахстане.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флажок и планшеты с символикой ШОС - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2023
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Алейнік: Беларусь спадзяецца на найхутчэйшае ўступленне ў ШАС і БРІКС
Стужка навiн
0