Электронны рэйтынг паляўнічых трафеяў запрацаваў у Беларусі

© Photo : ГПКПаляўнічая стрэльба
Паляўнічая стрэльба - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2024
Падпісацца
Інфармацыю аб трафеях будуць заносіць у Беларусі ў спецыяльную электронную кнігу, дзе будуць аўтаматычна складацца рэйтынгі як паляўнічых, так і паляўнічых гаспадарак.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Нацыянальная трафейная кніга Рэспублікі Беларусь пачала працаваць у краіне, паведамляе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
"БТПР праводзіла работы па распрацоўцы электроннай версіі трафейнай кнігі, і вось з канца 2023 года яна ўведзена ў эксплуатацыю", - паведамляецца на сайце арганізацыі.
Каб даныя аб трафеі былі ўнесены ў электронную кнігу, паляўнічаму трэба зарэгістравацца. У БТПР запэўніваюць, што гэта нескладаная працэдура.
У базу будуць уключаць інфармацыю толькі аб тых трафеях, якія ацэнены экспертамі, гэта значыць трэба даць копію сертыфіката ацэнкі. Не абавязкова, каб трафею быў прысвоены медаль (бронзавы, сярэбраны ці залаты). Год здабычы таксама не мае значэння.
Электронная база аўтаматычна разлічвае рэйтынгі паляўнічых-трафейшчыкаў і лепшых паляўнічых гаспадарак. Ёсць і асобная катэгорыя для трафеяў, за якія прысвоены залаты медаль.
БТПР таксама падкрэслівае, што толькі гэтая база з’яўляецца афіцыйнай крыніцай інфармацыі. Тых паляўнічых, якія адправілі даныя аб сваіх трафеях на іншыя рэсурсы, грамадства просіць таксама ўнесці іх у новую кнігу.
Раней у інтэрв’ю Sputnik Беларусь кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч анансаваў стварэнне такой базы.
У лютым 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб трафейнай кнізе. Праз некалькі месяцаў урад вызначыў дэталі.
"Гэтая кніга ўяўляе сабой інфармацыйную сістэму, якая вядзецца ў адносінах да паляўнічых трафеяў, здабытых на тэрыторыі месцаў пражывання паляўнічых жывёл у Беларусі. Размяшчаецца яна ў адкрытым доступе ў інтэрнэце", - патлумачылі ў Саўміне.
Таксама ў лістападзе мінулага года Шуневіч прадставіў Лукашэнку знакі "Вялікая беларуская пяцёрка" і "Вялікая беларуская сямёрка". Імі вырашана ўзнагароджваць паляўнічых-трафейшчыкаў.
"Сямёрка" – гэта мужчынская ўзнагарода, а "пяцёрка" – жаночая. Напрыклад, каб атрымаць апошнюю, трэба за пэўны тэрмін здабыць ваўка, дзіка, казулю, лася і аленя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Паляўнічы ў лесе - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2023
Кодэкс маральна-этычных норм з’явіўся ў паляўнічых і рыбаловаў Беларусі
Стужка навiн
0