Колькасць загінулых пры землятрусе ў Японіі вырасла да 180

© AFP 2024 / STRНаступствы землятрусу ў Японіі
Наступствы землятрусу ў Японіі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2024
Падпісацца
Сейсмолагі папярэджваюць, што афтэршокі ў рэгіёне яшчэ могуць працягвацца, ёсць таксама небяспека новых магутных землятрусаў.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Колькасць загінулых пры землятрусе ў Японіі вырасла да 180, такія даныя апублікавалі ўлады прэфектуры Ісікава.
Раней паведамлялася аб 168 загінулых.
Прапаўшымі без вестак лічацца 120 чалавек, яшчэ 565 пацярпелі. У пунктах эвакуацыі знаходзяцца каля 28 тысяч жыхароў раёнаў, закранутых землятрусамі.

Землятрус у першы дзень новага года

Нагадаем, што ў першы дзень 2024 года ў раёне паўвострава Нота прэфектуры Ісікава адбылася серыя буйных землятрусаў. Магнітуда наймацнейшага склала 7,6 – па даных японскіх сейсмолагаў, землятрус стаў самым магутным для гэтага рэгіёна з 1885 года, калі пачалі весці адпаведную статыстыку.
З-за землятрусаў была аб’яўлена пагроза цунамі на ўсім заходнім узбярэжжы краіны, а затым – упершыню з 2011 года – пагроза вялікага цунамі.
На працягу тыдня пасля землятрусу было зафіксавана яшчэ 1 214 падземных штуршкоў. Усе яны былі вышэй за адзін бал па сямібальнай шкале, прынятай у Японіі.
З-за землятрусу ў рэгіёне пашкоджаны дарогі і камунікацыі, таму рэальныя маштабы разбурэнняў да гэтага часу невядомыя, а колькасць ахвяр працягвае расці.
Сітуацыя ў рэгіёне пагоршылася з-за снегападаў і халоднага надвор’я, што ўскладняе аднаўленне разбурэнняў і працу ратавальнікаў.
Да гэтага часу тысячы хатніх гаспадарак застаюцца без святла і вады ва ўмовах, калі тэмпература паветра складае 0.. +4 °С. З-за разбурэння дарог і мастоў больш за 2 300 чалавек адрэзаны ад камунікацый. Часткова або цалкам разбураны больш за 1 370 дамоў, у прэфектуры Ісікава без вады застаюцца 66 тыс хатніх гаспадарак, без святла – больш за 23,9 тысячы. Эвакуіравана 28,8 тыс чалавек. На месцы працуюць амаль шэсць тысяч супрацоўнікаў сіл самаабароны.
Японскія сейсмолагі папярэдзілі, што афтэршокі будуць працягвацца ў рэгіёне каля тыдня. Ёсць магчымасць новых магутных землятрусаў магнітудай вышэй за 7 балаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Усё разбуралася і падала: як ратаваліся японцы падчас землятрусу – відэа
Залівала і трэсла: самыя разбуральныя прыродныя катастрофы 2023 года
Колькасць ахвяр землятрусаў у Японіі вырасла да 62 чалавек
Стужка навiн
0