Гуманитарное разминирование Авдеевки отдельной инженерной бригадой ЦВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў: свой "майдан" можа пачацца ў Берліне

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2024
Падпісацца
У бягучым бюджэтным праекце Германіі на ваенную падтрымку Кіева прадугледжана 8 млрд еўра.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. На фоне пратэстаў нямецкіх фермераў і росту выдаткаў на падтрымку Украіны ў Берліне магчымы свой "майдан", пра гэта напісаў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім акаўнце ў сацсетцы Х.
У панядзелак па ўсёй Германіі нямецкія фермеры пачалі забастоўку. Пратэсты праходзяць практычна ва ўсіх федэральных землях.
Мядзведзеў адзначыў, што субсідыі ў Германіі скончыліся, а астранамічныя сумы, патрачаныя на Украіну, усё яшчэ растуць. Пры гэтым Германія – яе галоўны спонсар.
"Калі гэта працягнецца, бандэраўцы прынясуць у Берлін сваю правераную зброю – Майдан", - адзначыў намеснік старшыні Савета бяспекі.
Ён таксама выказаў сумненне ў тым, што канцлер ФРГ Олаф Шольц выстаіць у гэтай сітуацыі.
"Мы назіраем за падзеямі са злоснай цікавасцю", - напісаў Мядзведзеў.

Што адбываецца ў Германіі

У канцы мінулага года прэс-сакратар урада Германіі Штэфен Хебештрайт анансаваў планы ўрада адмяніць субсідыі на дызельнае паліва, што прынесла б казне 440 мільёнаў еўра.
Планавалася таксама адмяніць ільготнае падаткаабкладанне транспартных сродкаў, якія прымяняюцца ў лясной і сельскай гаспадарцы, што зэканоміла б яшчэ 480 мільёнаў.
Пасля абвяшчэння гэтых планаў па краіне прайшлі акцыі пратэсту.
На мінулым тыдні Хебештрайт паведаміў, што аднамаментнай адмены субсідый не будзе, ільготы будуць скарачацца паступова, а льготы па падатку на транспартныя сродкі таксама адмяняцца не будуць.
Кіраўнік саюза фермераў Йоахім Руквід заявіў аб тыднёвай забастоўцы з 8 студзеня. Акцыя пратэсту была ўзгоднена з праваахоўнымі органамі.
У панядзелак трактарамі і грузавікамі фермераў былі заблакіраваны вуліцы буйных гарадоў і шэраг аўтабанаў.
Напярэдадні Олаф Шольц заявіў, што краінам ЕС неабходна пры прыняцці новага бюджэту на 2024 год павысіць выдаткі на ваенную дапамогу для Украіны, як гэта ўжо зрабіла Германія.
У бягучым бюджэтным праекце ФРГ на ваенную падтрымку Кіева прадугледжана 8 млрд еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Канцлер ФРГ Олаф Шольц - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2023
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Германія наўрад ці разумее рэальны стан спраў – Пяскоў аб умовах Шольца
Стужка навiн
0