Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларускія вайскоўцы пройдуць навучанне ў Расіі

© Sputnik / Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкРоссийские и белорусские военнослужащие проводят совместные занятия на полигоне
Российские и белорусские военнослужащие проводят совместные занятия на полигоне  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2024
Падпісацца
Пасля завяршэння вучобы ваеннаслужачыя перададуць атрыманы вопыт падраздзяленням Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Беларускія вайскоўцы пройдуць навучанне на тэрыторыі Расіі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.
"Падчас заняткаў акцэнт будзе зроблены на вопыт, які набыты Узброенымі Сіламі Расіі ў ходзе вядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі", – удакладнілі ў ведамстве.
Пасля таго, як навучанне завершыцца, ваенныя ў якасці інструктараў па найбольш цяжкіх прадметах баявой падрыхтоўкі перададуць атрыманы вопыт падраздзяленням Узброеных сіл Беларусі.
Як паведамілі Sputnik, навучанне будзе праходзіць на расейскім палігоне ў Муліне. 333 Цэнтр баявой падрыхтоўкі займае 500 квадратных кіламетраў і з'яўляецца найбуйнейшым і самым сучасным у Еўропе. За год падрыхтоўку там могуць прайсці 30 тысяч вайскоўцаў.

Вучэбна-баявыя цэнтры

Летась паміж Мінскам і Масквой было падпісана пагадненне аб стварэнні і функцыянаванні навучальна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл Расіі і Беларусі.
Там мяркуецца праводзіць сумесную баявую падрыхтоўку, дзяжурства воінскіх кантынгентаў, абмен вопытам па пытаннях баявога прымянення дзеючых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
У МЗС Расіі тлумачылі, што вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі ваенных плануюць сфарміраваць практычна для ўсіх відаў войскаў. Чакаецца, што яны з'явяцца на базе дзейных воінскіх часцей.
Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін таксама адзначаў, што для стварэння цэнтраў не давядзецца арганізоўваць новыя штатныя структуры ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0