Боевая работа 1-й Танковой армии ЗВО на Сватовском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Самалёт Іл-76 пацярпеў крушэнне ў Белгародскай вобласці

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСамалёт Іл-76МД, архіўнае фота
Самалёт Іл-76МД, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Падпісацца
На борце самалёта знаходзіліся ўкраінскія палонныя, якія перавозіліся для абмену, а таксама шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Транспартны самалёт Іл-76 пацярпеў крушэнне ў Белгародскай вобласці, аб гэтым паведаміла міністэрства абароны Расіі.
Удакладняецца, што паветранае судна выконвала планавы палёт.
На борце самалёта, які разбіўся, знаходзілася 65 палонных УСУ, якіх везлі на абмен, а таксама шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых.
"Каля 11:00 мск (час супадае з мінскім) пры выкананні планавага палёту пацярпеў крушэнне самалёт Іл-76 у Белгародскай вобласці. На борце знаходзіліся 65 палонных ваеннаслужачых УСУ, якія перавозіліся ў Белгародскую вобласць для абмену, шэсць членаў экіпажа самалёта і трое суправаджаючых" - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамілі ў Мінабароны, на месца падзення вылецела камісія, якая павінна будзе ўстанавіць прычыны катастрофы.
Раней аб надзвычайным здарэнні ў Карачанскім раёне Белгарадскай вобласці паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.
"На месцы працуюць следчая група і супрацоўнікі МНС. Змяніў свой працоўны графік і выехаў у раён", - напісаў ён у сваім Telegram-канале, паабяцаўшы пазней паведаміць дэталі здарэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваеннаслужачы зенітнага разліку - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: вайскоўцы Расіі будуць рабіць усё для мінімізацыі абстрэлаў з Украіны
Стужка навiн
0