У Беларусі пражывае каля 200 блакаднікаў Ленінграда

© SputnikСустрэча блакаднікаў Ленінграда прайшла ў Мінску
Сустрэча блакаднікаў Ленінграда прайшла ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2024
Падпісацца
Тыя, хто перажыў адну з самых страшных трагедый XX стагоддзя, воляй выпадку пасля вайны апынуліся ў Беларусі і пусцілі тут свае карані.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Колькасць блакаднікаў Ленінграда, якія жывуць у Беларусі, за год зменшылася на некалькі дзесяткаў, па стане на 1 студзеня 2024 года ў рэспубліцы налічвалася крыху больш за 200 жыхароў блакаднага горада.
У чацвер, 25 снежня ў Мінску адбылася памятная сустрэча, прысвечаная 80-годдзю поўнага зняцця блакады Ленінграда, якую нямецкія войскі ўтрымлівалі амаль 900 дзён. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 блакаднікаў.
Як расказала старшыня Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда Марыя Ягадніцына, калі пачалася вайна, ёй было 11 гадоў. Фашысты ўзялі горад у кола ў пачатку верасня 1941-га, і змаганне з холадам і голадам стала звыклай справай для жыхароў Ленінграда.
"Я абмяняла швейную машынку "Зінгер" на плітку сталярнага клею і дуранду (адходы вытворчасці мукі - Sputnik). Зрабіла аладкі. Але ад такой грубай ежы здарыўся заварот кішак", - успамінае Марыя Давыдаўна.
Сталярны клей у галодным Ленінградзе быў сапраўдным "ласункам". Многія дзеці змаглі выжыць толькі дзякуючы гэтаму неядомаму рэчыву, у склад якога ўваходзіць бялок. Але тыя, хто не мог пераварваць сінтэтыку, ішлі на крайнія меры – толькі б выжыць.
"Гаварыла маме: дай, калі ласка, кавалачак хлеба. Але ежы не было наогул. Людзі, у каго быў кавалачак хлеба, дзялілі яго на тры часткі – і гэта быў сняданак, абед і вячэра", - адзначае жыхарка блакаднага Ленінграда.
© SputnikЖыхар блакаднага Ленінграда Анатоль Валасевіч
Житель блокадного Ленинграда Анатолий Волосевич - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2024
Жыхар блакаднага Ленінграда Анатоль Валасевіч
Анатоль Валасевіч, які таксама перажыў адну з самых страшных трагедый XX стагоддзя, падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тым, якім ён памятае дзень поўнага зняцця блакады.
"Гэта быў ленінградскі Дзень Перамогі! У той дзень быў салют, усе адзначалі перамогу, людзі плакалі ад шчасця. Можна было ўздыхнуць на поўныя грудзі і пачаць новае жыццё. Дзяцей, і мяне ў тым ліку, пасля зняцця блакады адправілі ў лагер на аздараўленне, а дарослыя аднаўлялі горад. Жыццё наладжвалася", - сказаў ён.
© SputnikСустрэча блакаднікаў Ленінграда прайшла ў Мінску
Встреча блокадников Ленинграда прошла в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2024
Сустрэча блакаднікаў Ленінграда прайшла ў Мінску
Па даных Мінпрацы, па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала крыху больш за 200 жыхароў блакаднага Ленінграда. У мінулым годзе іх было 237. У Мінску, паводле інфармацыі гарадскіх улад, пражывае 84 блакаднікі.
Дзень поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён, адзначаецца 27 студзеня. Яе ахвярамі сталі не менш за мільён чалавек (ваенных і цывільных).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пастаянны прадстаўнік РФ пры СНД Андрэй Грозаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Грозаў: новыя факты аб блакадзе Ленінграда адкрываюцца і дагэтуль
Стужка навiн
0